Ка’ Дарыа

(Пасля перасылкі з Ка' Дарыа)

Ка' Дарыа ці Палацца Дарыа (італ.: Ca' Dario, Palazzo Dario) — палац у Венецыі, у раёне Дарсадура. Адным бокам выходзіць на Гранд-канал, іншым — на плошчу Барбара. Насупраць палаца размяшчаецца прыстань Санта-Марыя дэ Гільё.

Славутасць
Ка’ Дарыа
італ.: Ca' Dario
45°25′51″ пн. ш. 12°19′56″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар П'етра Ламбарда
Дата заснавання 1479
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ка' Дарыа

Палац уяўляе сабою цудоўны ўзор архітэктуры Рэнесансу. Мазаічны фасад з каляровага мармуру прыцягвае ўвагу. Палац быў пабудаваны ў 1487 годзе.

Сярод уладальнікаў асабняка быў французскі паэт Анры дэ Рэнье, які жыў тут у канцы XIX стагоддзя. Таксама палац знакаміты тым, што тут праходзіла адно з вяселляў вядомага кінарэжысёра Вудзі Алена.

Палац мае благую славу праклятага дома. Уладальнікі асабняка не раз падвяргаліся гвалту, станавіліся банкрутамі ці самазабойцамі. Апошняя смерць адбылася ў 1993 годзе, калі тут застрэліўся адзін з найбагацейшых італьянскіх прамыслоўцаў пасля гучнага карупцыйнага скандалу.

У 2005 годзе нямецкая пісьменніца Петра Рэскі выпусціла кнігу-бестселер «Палацца Дарыа».

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.

Спасылкі правіць