Каарла Юха Стольберг
Каарла Юха Стольберг (фінск.: Kaarlo Juho, народжаны. Карль Юхан Стольберг, шведск.: Carl Johan Ståhlberg; 28 студзеня 1865, Суомусальмі — 22 верасня 1952, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Каарла Юха Стольберг Kaarlo Juho Ståhlberg | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
26 ліпеня 1919 — 2 сакавіка 1925 | |||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | Лаўры Рэландэр | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | Doctor of both laws[d] | ||
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта, адвакат | ||
Месца працы | |||
Веравызнанне | лютэранства | ||
Нараджэнне | 28 студзеня 1865[1][2][…] | ||
Смерць | 22 верасня 1952[1][2][…] (87 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Бацька | Юхан Габрыэль Столберг | ||
Маці | Аманда Густафа Карсен | ||
Жонка | Ester Ståhlberg[d] і Hedvig Ståhlberg[d] | ||
Дзеці | Kaarlo Ståhlberg[d], Kyllikki Tuominen[d] і Elli Schauman[d] | ||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і пастара, па нацыянальнасці — швед. Пачаў навучанне ў сярэдняй школе ў Лахці, але пасля смерці бацькі яго сям’я, якая апынулася ў складаным фінансавым становішчы, пераехала ў Оўлу. У 1889 годзе атрымаў ступень бакалаўра правы ў Універсітэце Хельсінкі, там жа ў 1893 годзе скончыў дактарантуру, а ў наступным годзе стаў дацэнтам. У 1893 годзе ажаніўся з Ірэне Вяльберг, ад якой у Стольберга было шэсць дзяцей.
У 1898—1903 — сакратар сената, у 1914—1915 — старшыня парламента. У 1908—1918 — прафесар адміністрацыйнага права універсітэта ў Хельсінкі. У 1917 годзе стаў старшынёй Канстытуцыйнага Савета, перад якім стаяла задача распрацаваць мадэль будучага дзяржаўнага ладу для здабыла незалежнасць Фінляндыі. Падчас гэтай дзейнасці падтрымліваў ідэю ўвядзення рэспубліканскай формы праўлення. У 1918 годзе стаў першым старшынёй Вышэйшага Адміністрацыйнага суда.
У 1919—1925 — першы прэзідэнт Фінляндыі. На выбарах Прэзідэнта быў падтрыманы Нацыянальнай прагрэсіўнай партыяй і Аграрнай лігай, набраўшы 143 галасы і апярэдзіўшы свайго суперніка К. Г. Манэргейма, які атрымаў 50 галасоў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Kaarlo Juho Stahlberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Kaarlo Juho Ståhlberg // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128938560 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).