Каарэл Ээнпалу (эст.: Kaarel Eenpalu; да 1935 — Карл Эйнбундэст.: Karl August Einbund; 26 мая1888 — 27 студзеня або 28 студзеня 1942, Кіраўская вобласць) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
У 1919 — член Устаноўчага сходу. У 1919—1920 — дзяржаўны кантралёр. У 1920 — галоўны рэдактар газеты Tallinna Teataja. Уваходзіў у склад Народнай партыі, з 1923 удзельнічаў у дзейнасці Згуртавання аграрыяў.
У 1920, 1921—1924 і 1924—1926 — міністр унутраных спраў. У 1924 быў галоўным рэдактарам газеты Kaja. У 1926—1932, 1933—1934 — старшыня Рыйгікогу, член Рыйгікогу пяці скліканняў. У ліпені-лістападзе 1932 — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1934—1938 — зноў міністр унутраных спраў, ініцыятар працэсу «эстанізацыі» імёнаў і прозвішчаў грамадзян краіны. У 1938—1940 — дэпутат Дзяржаўнага прадстаўнічага сходу. У 1938—1939 — прэм’ер-міністр. У 1939—1940 — генеральны дырэктар дзяржаўнай кампаніі Eesti Fosforit.
У 1930—1932 узначальваў моладзевую арганізацыю «Маладыя арлы». У 1930—1935 быў старшынёй Эстонска-польскага таварыства, у 1932 — старшыня Палаты сельскай гаспадаркі. У 1923—1940 — член Эстонскага алімпійскага камітэта. Ганаровы член савета афіцэраў 2-га артылерыйскага палка.
У 1940 годзе быў арыштаваны на сваім хутары. Быў асуджаны да працяглага тэрміна пазбаўлення волі і адпраўлены ў лагер, дзе памёр ад запалення лёгкіх.