Кабала
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Кабала (у перакладзе з іўрыту — «атрыманне») — вучэнне духоўнага самавыпраўлення. Першым кабалістам з’яўляецца Аўраам, прадаўжальнікамі і захавальнікамі — яўрэйскі народ. Стваральнікам новай кабалістычнай методыкі быў вялікі кабаліст Рашбі (II-е ст. н.э., поўнае імя рабі Шымон Бар Йохай), аўтар вядомай кабалістычнай кнігі «Зогар», у якой пры дапамозе так званай «мовы галін» ён апісаў увесь шлях выпраўлення чалавечага эгаізму і дасягнення еднасці з Творцам. Наступнае развіццё і карэкціроўку гэтая методыка атрымала толькі ў XVI-ым стагоддзі. Кабалістам, які стварыў новы метад зразумення усевышняга свету для свайго пакалення, быў АР'І (поўнае імя Іцхак Лурыя Ашкеназі; 1534—1572). Апошнім даследчыкам, які зрабіў кабалістычныя веды прымальнымі для нашага пакалення, быў Йегуда Ашлаг (1884—1954), вядомы пад імем Бааль Сулям па назве свайго каментара «Сулям» [Perush Ha-Sulam] да «Кнігі Зогар». Бааль Сулям лічыцца заснавальнікам сучаснай навукі кабала, бо з’яўляецца стваральнікам новага падыходу да прац АР'І. Ён распрацаваў методыку зразумення вонкавага, духоўнага свету, якая адпавядае тыпу душ, якія зыходзяць ў наш свет сёння. Сучасным прадаўжальнікам з’яўляецца Міжнародная Акадэмія Кабалы пад кіраўніцтвам вучонага-кабаліста, ураджэнца горада Віцебска, доктара філасофіі М.Лайтмана. Міжнародны сайт Акадэміі на 36-ці мовах: http://www.kab.info [1]
Азначэнне Кабалы паводле Бааль Суляма
правіць"Мудрасць гэтая ўяўляе сабой не больш і не менш, як парадак сыходжання каранёў, абумоўлены сувяззю прычыны і выніку, падпарадкоўвальны сталым і абсалютным законам, якія звязаныя паміж сабой і накіраваныя на адну ўзнёслую, але вельмі ўтоеную мэту, званую «расчыненне Боскасці Творцы Яго тварэнням у гэтым свеце…» (з артыкулу Бааля Суляма «Сутнасць Кабалы»)
Спасылкі
правіцьKabbalah на Вікісховішчы |
- Cabala — Article at Jewishencyclopedia.com
- «What is Kabbalah?» — Article from the Hassidic Chabad-Lubavitch movement at Chabad.org
- Kabbalah and Jewish Mysticism — Kabbalah article at JewFaq.org
- Kabbalah.com — Official site of the Kabbalah Centre
- Kabbalah.info — Official site of Bnei Baruch
- Kabbalaonline.org — Orthodox kabbalah reference portal