Кабаэна
Кабаэ́на (індан.: Kabaena — востраў у Інданезіі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Плошча — 873 км². Насельніцтва (2010) — 26 535 чалавек.
Кабаэна | |
---|---|
індан. Kabaena | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 873 км² |
Насельніцтва | 26 535 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 30,4 чал./км² |
Размяшчэнне | |
5°15′ пд. ш. 121°55′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Вялікія Зондскія астравы |
Акваторыя | мора Флорэс |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Кабаэна месціцца на поўначы мора Флорэс у 19 км на поўдзень ад паўднёва-ўсходняй часткі Сулавесі. Даўжыня — 49 км. Найбольшая шырыня — 28,3 км. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка даволі гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Сабампалула (1 800 м). На востраве маецца некалькі глыбокіх карставых пячор. Узбярэжжа месцамі скалістае. На паўночным захадзе і поўдні бераг атачаюць працяглыя каралавыя рыфы.
Клімат трапічны пасатны. З мая да кастрычніка працягваецца сухі сезон.
Населены пераважна баджа. Галоўны занятак жыхароў Кабаэны — сельская гаспадарка. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.