Кабомба водная (Cabomba aquatica) — шматгадовая водная расліна сямейства кабомбавых.

Кабомба водная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cabomba aquatica Aubl.

Сінонімы
  • Cabomba aubletii Michx., nom. nud.
  • Cabomba schwartzii Rataj

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  310672
IPNI  605272-1
TPL  kew-28279

Пашырана ў вадаёмах Амерыкі. Культывуецца як акварыумная расліна.

Расліна з добра развітай валасніковістай каранёвай сістэмай. Сцябло круглае, слабагалінастае, у акварыумах дасягае 2 м даўжыні. Падводнае лісце супраціўнае, веерападобнае, дробнарассечанае, ярка-зялёнае; плаваючае — круглае, бліскучае, гладкае. На парастках, якія паднімаюцца над паверхняй вады, дробныя белыя кветкі з жоўтым адценнем.

Размнажаецца сцябловымі чаранкамі, якія ўкараняюцца ў грунце. Святлалюбная, добра расце пры штучным і натуральным асвятленні, пры тэмпературы 18 °С (аптымальная 24 °C).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць