Кавалі (Брагінскі раён)
Кавалі́[1] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.
Вёска
Кавалі
|
Геаграфія правіць
Размяшчэнне правіць
У 13 км на захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 123 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма правіць
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін—Хойнікі.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу далучаюцца 2 просталінейныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя правіць
Вядомая з XIX стагоддзя. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі). Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2].
Насельніцтва правіць
Колькасць правіць
- 2004 год — 58 гаспадарак, 150 жыхароў.
Дынаміка правіць
- 1850 год — 12 двароў.
- 1908 год — 13 двароў, 115 жыхароў.
- 1930 год — 37 двароў, 241 жыхар.
- 1959 год — 312 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 58 гаспадарак, 150 жыхароў.
Вядомыя выхадцы правіць
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх