Кавун звычайны[3][4] (Citrúllus lanátus) — аднагадовая травяністая расліна, від роду кавун (Citrullus) сямейства гарбузовыя (Cucurbitaceae). Бахчавая культура.
Плод — гарбуз, шарападобнай, авальнай, сплошчанай або цыліндрычнай формы; афарбоўка кары ад белай і жоўтай да цёмна-зялёнай з малюнкам у выглядзе сеткі, стужак, плям; мякаць ружовая, чырвоная, малінавая, радзей — белая ці жоўтая.
Сцёблы тонкія, гнуткія, паўзучыя або кучаравыя, звычайна круглява-пяцігранныя, даўжынёй да 4 м і больш, разгалінаваныя. Маладыя часткі сцябла густа пакрытыя мяккімі адтапыранымі валасінкамі.
Радзімай лічыцца трапічная Афрыка (дзікія кавуны і сёння растуць на мяжы пустыні Калахары). Яго акультурылі старажытныя егіпцяне. У самых старажытных мовах ужо ёсць слова для яго абазначэння. Заходняя Еўропа пакаштавала кавун амаль дзве тысячы гадоў таму, а вось на Беларусі — толькі ў XVІІ стагоддзі.
Фармакалагічныя ўласцівасці
правіць
У якасці лекавага скродку выкарыстоўваецца плады спелага кавуна (мякаць, скарынка) і насенне.
Кавун складаецца на 80 % (некаторыя гатункі — на 95 %) з вады. Гэта мяккае прыроднае мачагоннае дапаможа справіцца з цяжкай інтаксікацыяй любой тыялогіі (напрыклад, з сімптомамі пахмелля). Дэтаксікацыйныя ўласцівасці кавуна звязаны з актыўнай адсорбцыяй клятчаткай таксінаў у кішэчніку. Вітамінна-мікраэлементны комплекс, што змяшчаецца ў кавунах, дапамагае метабалізму печані, кавуны — частка лячэбнай дыеты пры мочакаменнай хваробе і прафілактыка камянёў у жоўцевым пузыры. Гэты плод змяшчае велізарную колькасць жалеза, таму кавун рэкамендуюць дзецям пры нізкім гемаглабіне ў крыві. Есці кавун вельмі карысна маладым маці, што кормяць дзіця грудзьмі. Ну, а дыетолагі рэкамендуюць кавуновыя разгрузачныя дні[5].
Зноскі