Кадзуа Ісігура
Кадзуа Ісігура (нар. 8 лістапада 1954, Нагасакі, Японія) — брытанскі пісьменнік японскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2017 года.
Кадзуа Ісігура | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1954[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Shizuo Ishiguro[d] |
Маці | Shizuko Ishiguro[d] |
Жонка | Lorna MacDougall[d] |
Дзеці | Naomi Ishiguro[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, пісьменнік, сцэнарыст, аўтар, пісьменнік навуковай фантастыкі, паэт-песеннік, аўтар песень |
Гады творчасці | з 1981 |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Costa Book Awards[d] (1986) Букераўская прэмія (1989) Прэмія Хелмерыха[d] (2013) Bodley Medal[d] (2019) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і акіянографа Ісігура Сідзуо. У 1960 годзе сям’я Ісігура пераехала ў брытанскі горад Гілфард, адміністрацыйны цэнтр графства Сурэй, куды бацьку Кадзуо запрасілі на даследчую працу ў Нацыянальным інстытуце акіянаграфіі. Кадзуо паступіў у школу першай ступені ў Стафтане, а затым працягнуў навучанне ў граматычнай гімназіі Сурэя. Пасля сканчэння школы ўзяў акадэмічны адпачынак тэрмінам на адзін год і адправіўся ў падарожжа па ЗША і Канадзе. Марыў стаць музыкантам, граў у клубах.
У 1974 годзе Кадзуо паступіў у Кенцкі ўніверсітэт, дзе ў 1978 годзе атрымаў ступень бакалаўра англійскай мовы і філасофіі. Быў сацыяльным работнікам у Лондане. У 1980 годзе атрымаў ступень магістра мастацтваў ва ўніверсітэце Усходняй Англіі. Ва ўніверсітэце адзін з семінараў, якія наведваў Кадзуо, вёў Малькальм Р. Брэдберы. У 1983 годзе Ісігура атрымаў брытанскае грамадзянства.
Творчасць
правіцьКадзуа Ісігура быў ганараваны Букераўскай прэміяй за раман «Рэшта дня», які выйшаў у 1989 годзе. Па матывах твору быў зняты аднайменны фільм, які атрымаў восем намінацыяў прэміі «Оскар».
Раман «Не адпускай мяне» паводле версіі часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.
Кадзуа Ісігура сааўтар слоў некалькіх песень альбомаў джазавай спявачкі Стэйсі Кент «Сняданак у ранішнім трамваі» 2007 года («Breakfast On the Morning Tram») і «Зменлівыя агні» 2013 года («The Changing Lights»).
Беларускія пераклады
правіцьРаман «Не адпускай мяне» на беларускую мову пераклала Ганна Янкута (2019).
- Не адпускай мяне: раман / Кадзуа Ісігура. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 317, [2] с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Kazuo Ishiguro // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/blogs/radio4/authors/Joby_Waldman
- ↑ http://www.nytimes.com/books/00/09/24/reviews/000924.24gorra2t.html