Кадрые Нурмамбет

Кадрые Нурмамбет (рум.: Kadriye Nurmambet, крымскатат.: Qadriye Nurmambet; нар. 12 жніўня 1933, Базаржык, Каралеўства Румынія — 31 студзеня 2023, Бухарэст, Румынія) — румынская крымскататарская выканаўца народных песень і фалькларыстка. У сябе ў краіне атрымала мянушку Салавей Дабруджы.

Кадрые Нурмамбет
Дата нараджэння 21 жніўня 1933(1933-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 2023(2023-01-31)[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, адвакат
Інструменты вакал[d]
Жанры народная музыка

Біяграфія правіць

Кадрые нарадзілася 21 жніўня 1933 года ў рэгіёне Дабруджа Каралеўства Румыніі (цяперДобрыч, Балгарыя) ў крымскататарскай сям’і. Яе бацька быў афіцэрам-артылерыстам. Калі Румынія саступіла Паўднёвую Дабруджу Балгарыі ў пачатку Другой сусветнай вайны, сям’я кадры пераехала на поўнач у Меджыдыю, дзе яе бацька быў прызначаны камандзірам гарнізона[2].

Яна вывучала права ў Бухарэсцкім універсітэце, скончыла яго ў 1957 годзе. Яна стала першай крымскататарскай жанчынай-юрыстам у Румыніі, служыла ў Канстанцы ў калегіі адвакатаў[2].

Нурмамбет мела цікавасць да фальклору і народнай музыкі яшчэ з дзяцінства, і з ранняга ўзросту выступала ў складзе крымскататарскіх і румынскіх фальклорных калектываў. У 1950 годзе яна выступіла на сцэне Румынскага атэнэума разам з шэрагам вядомых у краіне артыстаў[2].

У 1954 годзе прафесар Нацыянальнага ўніверсітэта музыкі ў Бухарэсце Тыберыў Аляксандру пахваліў яе выступ, і дзякуючы яму голас Кадрые загучаў на радыё. Яе першая пласцінка была выпушчаная ў 1960 годзе пад лэйблам Electrecord, за ёй рушылі ўслед іншыя: у 1963, 1974, 1980, 1982 і 1989 гадах[2].

Кадрые даведалася пра першыя народныя песні ад яе маці. Пазней яна праявіла моцную зацікаўленасць у збіранні традыцыйных песень. Яна падарожнічала па вёсках Дабруджы і шукала мясцовых жыхароў-носьбітаў крымскататарскай, нагайскай і турэцкай культуры. У 1957 годзе яна была запрошана для запісу больш за 90 традыцыйных татарскіх і турэцкіх песень для Залатога гукавога архіва Інстытута этнаграфіі і фальклору ў Бухарэсце. На працягу ўсяго свайго жыцця яна прыкладала вялікія намаганні, накіраваныя на захаванне традыцыйнай музыкі туркаў і татараў з Румыніі, навучаючы выканаўцаў фальклору[2].

Яе апошні студыйны альбом пад назвай Татарскія і турэцкія традыцыйныя народныя песні быў выпушчаны ў 2009 годзе пад лэйблам Electrecord.

Зноскі