Kazakhmys Corporation (прамаўляецца Казахмыс) — буйная горнарудная і металургічная кампанія, займае адзінаццатае месца ў свеце па выплаве медзі, вырабляе 90 % усёй медзі ў Казахстане[2][3][4].

Kazakhmys Corporation
Тып прыватная кампанія
Лістынг на біржы KASE: KZMS
Заснаванне 1992
Ранейшыя назвы Жезказганцветмет
Размяшчэнне
Ключавыя постаці прэзідэнт — У. Кім
CEOЭ. Агай
Галіна металургія
горная прамысловасць
Прадукцыя Медзь, цынк, золата, срэбра
Абарот $3 099 млн (2013)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 39 748 чал. (2015)[1]
Матчына кампанія Cuprum Holding Limited
Даччыныя кампаніі ТАА «Карпарацыя „Казах мыс“» (99,9 %)
Сайт kazakhmys.kz

У 1992 годзе акцыянавана пад назвай «Жезказганцветмет». З кастрычніка 2005 года Група катыравалася на Лонданскай фондавай біржы.

15 жніўня 2014 года акцыянеры Групы «Казахмыс» прагаласавалі за рэарганізацыю Групы, у выніку якой актывы ў Жэзказганскім і Балхашскім рэгіёнах былі перададзены кампаніі Cuprum Holdings, асноўным акцыянерам якой з'яўляецца Уладзімір Кім. Гэтыя актывы былі арганізаваны ў прыватную кампанію, якая захавала імя «Казахмыс», Генеральным кіроўным дырэктарам карпарацыі «Казахмыс» з'яўляецца Эдуард Агай[5]. Рэарганізацыя завяршылася 31 кастрычніка 2014 года пасля задавальнення ўсіх вымогаў па ўгодзе і кампанія падзялілася на 2 незалежныя кампаніі, прыватную — ТАА «Карпарацыя „Казах мыс“», і публічную — KAZ Minerals PLC[6].

Уласнікі і кіраўніцтва правіць

На 26 лютага 2014 г. акцыянерамі кампаніі з'яўляліся Cuprum Holding Limited (Уладзімір Кім валодае 100%-най доляй у Cuprum Holding Limited) — 30,43 % акцый, Harper Finance Limited (Алег Новачук валодае 100%-най доляй у Harper Finance Limited) — 6,65 % і Credit Suisse Group AG — 5,33 %[7].

Пасля завяршэння рэарганізацыі 31 кастрычніка 2014 года актывы Жэзказганскага і Балхашскага рэгіёнаў у складзе прыватнай кампаніі Карпарацыя Казахмыс адышлі ў валоданне кампаніі Cuprum Holding, асноўным акцыянерам якой з'яўляецца Уладзімір Кім. Па завяршэнні рэарганізацыі Эдуард Агай выйшаў са складу Савета Дырэктараў публічнай кампаніі і не з'яўляецца дырэктарам ці супрацоўнікам Групы KAZ Minerals. Эдуард Агай займае пост Генеральнага кіроўнага дырэктара Cuprum Holding[8].

Зноскі

  1. https://dfo.kz/ru/DfoObjects/objects/teaser-view/26084?OptionName=ExtraData
  2. 300 Kazakhmys workers end 3-day underground sit-in (англ.)(недаступная спасылка). Mining.com (6 мая 2012). — «Kazakhmys is the world’s 11th-largest producer of the red metal and produces 90% of Kazakhstan’s copper.»  Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 жніўня 2012.
  3. Под ред. Смаилова А. А.. Статистические показатели № 2-2012(нявызн.). Агентство Республики Казахстан по статистике (10 красавіка 2012). — Ежеквартальный бюллетень. — «Производство важнейших видов промышленной продукции в натуральном выражении: медь рафинированная необработанная, нелегированная — 338 346 тонн (2011) (стр. 17).»  Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012. Праверана 25 жніўня 2012.
  4. Обзор деловой деятельности группы «Казахмыс» за период, закончившийся 31 декабря 2011 года (руск.)(недаступная спасылка). Kazakhmys Corporation (1 сакавіка 2012). — «Производство катодной меди за год составило 301 тыс. тонн (стр. 1).»  Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2012. Праверана 25 жніўня 2012.
  5. Циркуляр акицонеров Группы Казахмыс от 23 июля 2014 г. на англ. яз. Архівавана 22 красавіка 2016., дополнительный текст.
  6. Казахмыс сообщает о завершении реорганизации от 31 окт 2014 г. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  7. Годовой отчёт компании за 2013 год, стр. 89. Архівавана 14 жніўня 2014. (англ.) (Праверана 4 красавіка 2014)
  8. Казахмыс ПЛС сообщает о завершении реорганизации и смене названия публичной компании на KAZ Minerals PLC Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць