Казацкія Балсуны
Каза́цкія Балсуны́[1] (трансліт.: Kazackija Balsuny, руск.: Казацкие Болсуны) — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяліканямкоўскага сельсавета.
Вёска
Казацкія Балсуны
|
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваюцца ў 1667 годзе ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводства ВКЛ. Пазней належаць да Старадубскага палка Гетманшчыны. З 1782 года вёска Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
Увайшлі ў склад БССР. У 1926—1954 гадах цэнтр Казацка-Балсунскага сельсавета.
Насельніцтва
правіць- 2010 год — 172 чал.[2]
- 2019 год — 84 чал.
Культура
правіцьСвяточны жаночы Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй бытаваў у канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзя на паўночным усходзе Гомельшчыны.
Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» захаваў сакральную функцыю, якая звязана з захаванасцю сельскагаспадарчага ўкладу жыцця мясцовай супольнасці і з’яўляецца актуальным менавіта для вёскі Казацкія Балсуны, уключаны ў 2007 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2020. Праверана 21 сакавіка 2021.
- ↑ livingheritage.by
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх