Каза (танец)

танец
(Пасля перасылкі з Каза, танец)

«Каза́», «Козачка», «Казёл» — беларускі народны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Верагодна, мае вытокі ў старажытным абрадавым хаджэнні з «казою» на каляды. У аснове харэаграфічнага малюнка — імітацыя розных рухаў і звычак коз (тупат, скачкі і інш.). Бытуе ў мностве варыянтаў амаль на усёй тэрыторыі Беларусі. Некаторыя варыянты маюць элементы гумарыстычнага ігравога дзеяння, акрабатыкі. Выконваецца пад прыпеўкі.

Каза
Памер: 2/4
Тэмп: умерана хуткі

Літаратура правіць