Казлабарод беларускі

від раслін

Казлабаро́д беларускі[3][4], казлабарод літоўскі (Tragopogon bjelorussicus)  — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Казлабарод беларускі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tragopogon bjelorussicus Artemczuk, 1937

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  6249174
IPNI  255953-1
TPL  gcc-104928

Батанічнае апісанне правіць

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[4] см. Сцябло прамастойнае, рабрыстае. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкавыя кошыкі жоўтага колеру. Плод — рабрыстая сямянка з доўгім носікам[4].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны[5][6][7]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[8]. Цвіце ў чэрвені[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Tragopogon bjelorussicus. (англ.)
  6. catalogueoflife.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
  8. Козлобородник белорусский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць