Казловіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Казло́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Казловічы.

Казловіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Казловічы
Дата ўтварэння 21 кастрычніка 1968
Насельніцтва (2009) 942
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 21 кастрычніка 1968 года ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці БССР у складзе 3 населеных пунктаў — вёсак Казанск, Казловічы і Кошчычы, якія ўваходзілі адпаведна ў склад Хаміцкага, Навасёлкаўскага і Даманавіцкага сельсаветаў[1]. 8 студзеня 1992 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Азарыцкага пассавета перададзена вёска Цідаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 942 чалавекі[2], з іх 95,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Мн., «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.