Канашынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Канашынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Канашы.

Канашынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гарадоцкі раён
Уключаў 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Канашы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 10 снежня 1986

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Казловіцкі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Казловічы. 21 жніўня 1925 года цэнтр перанесены ў вёску Камары, сельсавет перайменаваны ў Камароўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Канашынскі, цэнтр перанесены ў вёску Канашы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў Гарадоцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2].

10 снежня 1986 года Канашынскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вярэцкага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Загуззе, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка і Стырыкі.

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 10 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.