Казловіцкі сельсавет (Слуцкі раён)
Казло́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Казловічы.
Казловіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Казловічы |
Дата ўтварэння | 21 жніўня 1925 |
Насельніцтва (2019) | 2 536 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікасліўскага сельсавета[1]. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Урэцкага пассавета[2]. 29 мая 1969 года з часткі сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак) утвораны Паўстынскі сельсавет[3]. 28 мая 2013 года да Казловіцкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паўстынскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак), у склад Ісернскага сельсавета перададзены вёскі Валаты і Вялікая Сліва[4]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 2742 чалавекі[5], з іх 93,4 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2536 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 мая 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.