Казлоўшчынскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР

Казло́ўшчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — вёска (з 1958 года гарадскі пасёлак) Казлоўшчына.

Казлоўшчынскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Казлоўшчына
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Казлоўшчынскі раён на карце

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года раён быў падзелены на 11 сельсаветаў: Вішаўскі, Дзераўноўскі, Казлоўшчынскі, Малдавіцкі, Мяляхавіцкі, Навасёлкаўскі, Падвялікаўскі, Піронімскі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Яварскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вішаўскі, Малдавіцкі і Яварскі сельсаветы, утвораны Гярбелевіцкі сельсавет[1]. 30 жніўня 1957 года Піронімскі сельсавет перайменаваны ў Войневіцкі. 28 чэрвеня 1958 года вёска Казлоўшчына атрымала статус гарадскога пасёлка, Казлоўшчынскі сельсавет скасаваны.

20 студзеня 1960 года раён скасаваны. Гарадскі пасёлак Казлоўшчына, Гярбелевіцкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Раготнаўскі, Рудаяварскі сельсаветы былі перададзены ў Дзятлаўскі раён; Войневіцкі, Дзераўноўскі, Навасёлкаўскі — у Слонімскі раён.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Казлоўшчынскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — Мн.: БелЭн, 1994. — 431 с. — С. 13. — ISBN 985-11-0100-1.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.