Казлоўшчынскі сельсавет (Пастаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казлоўшчына.

Казлоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Казлоўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 832
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2155
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад Ласіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лесуны, Ляхаўшчына, Маштаркі, Рудка, Рэчкаўшчына і Сарокі)[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад Белькаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Буда, Масты, Навінкі, Піскуны і Якімаўцы)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета вернута вёска Навінкі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Казлоўшчынскага сельсавета 22 населеныя пункты[4]. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Буда, Залессе, Куніцкія, Масты, Піскуны і Якімаўцы)[5]. 25 сакавіка 2022 года скасавана вёска Масты[6].

Склад правіць

Казлоўшчынскі сельсавет уключае 22 населеныя пункты:

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1175 чалавек[7], з іх 96,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 832 чалавекі[9].

Архіў правіць

Архіўныя дакументы Казлоўшчынскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[10]. Архіў, які ахоплівае 1948—2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 1200 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1527.

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  6. Решение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  10. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь Архівавана 24 верасня 2019. (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 52, 53, 314. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — С. 233. — 300 с. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць