Казма, або Кад'іма (араб. كاظمة‎‎) — паселішча і мясцовасць на поўнач ад горада Кувейт. Вядома з VII ст. як адзін з найважнейшых гандлёвых портаў Персідскага заліва. У нашы дні вызначаецца дзякуючы аднайменнаму прафесійнаму футбольнаму клубу.

Паселішча
Казма
كاظمة
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Афіцыйная мова
арабская мова
Казма на карце Кувейта
Казма (Кувейт)
Казма
Казма (Кувейт)
Казма

Казма ўпершыню ўзгадваецца ў 637 г. у сувязі з бітвай паміж арабамі і сасанідскім войскам. У сярэднявеччы ператварылася ў буйны порт у 4 днях караваннага шляху ад Басры. Тут была пабудавана крэпасць, горад цягнуўся амаль на 2 км уздоўж марскога берага. У XVI ст. роля гандлёвага порта значна знізілася з-за пірацтва. Аднак Казма пазначалася на еўрапейскіх картах XVIII ст. Падчас I Сусветнай вайны выкарыстоўвалася брытанцамі для транспартыроўкі параненых на месапатамскім фронце.

У 1964 г. быў заснаваны футбольны клуб «Аль-Казма».

З 2008 г. вядуцца археалагічныя раскопкі.

Спасылкі правіць