Даўжыня цела 120—135, вышыня ў карку 75—85 см, маса 25—35 кг. Самкі меншыя за самцоў. Цела зграбнае, лёгкае, ногі высокія, галава адносна невялікая. У самцоў ёсць невялікія рогі (штогод увосень адпадаюць, да вясны вырастаюць зноў). Хвост кароткі (2—3 см), схаваны ў поўсць). Поўсць густая, зімой буравата-шэрая, летам рыжая (маладыя плямістыя). Каляхваставое «люстэрка» белае.
Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі. На Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з палянамі, высечкамі, сенажацямі і поймамі.
Асаблівасці біялогііПравіць
Корміцца травой, лісцем, парасткамі кустоў і дрэў (дубу, вярбы, крушыны, бярозы, брызгліны, рабіны і інш.).
Трымаецца невялікімі статкамі. Гон увосень. Цяжарнасць працягваецца 8—10 месяцаў (характэрна латэнтная стадыя развіцця аплодненай яйцаклеткі), 2 (часам 3) цялят нараджае да пачатку лета. Працягласць жыцця 11—16 гадоў.
Ворагі: воўк, рысь, лісіца, бадзяжныя сабакі.
Паляўніча-прамысловая жывёла. Зімой падкормліваюць сенам, караняплодамі, адходамі збожжа, сухімі галінкамі бярозы, вярбы, асіны, рабіны, дубу.
Зноскі