Казюкі
Казюкі (польск.: Kaziuk, літ.: Kaziuko mugė) — традыцыйны штогадовы кірмаш вырабаў народных промыслаў у Літве, які праходзіць з пачатку XVII стагоддзя ў Вільні, на галоўнай плошчы горада і прылеглых вуліцах. Кірмаш ладзіцца ў дзень памяці святога Казіміра 4 сакавіка і ў найбліжэйшыя да яго выходныя дні. Назва ад імя Казімір — Казюк (польск.: Kaziuk, літ.: Kaziukas).

Першапачаткова з XVII стагоддзя кірмаш праходзіў на Кафедральнай плошчы, з 1901 года — на Лукішскай, пазней фактычна ў некалькіх месцах горада. Тут можна сустрэць шмат цікавага прыкладнога і народнага мастацтва.
Казюкі сталі папулярнымі ў іншых гарадах сучаснай Літвы, а таксама ў Гродне ў Беларусі[1].Ад нядаўняга часу Казюкі ладзяцца ў многіх польскіх гарадах (напрыклад у Познані[2], Шчэціне[3]), у нядзелю пасля 4 сакавіка, паводле ініцыятывы палякаў, былых жыхароў Вільні і нашчадкаў.
Зноскі
- ↑ «Казюкі» ў Гродна — дзясяты раз // Радыё Свабода
- ↑ Kaziuk Wileński w niedzielę w Poznaniu — artykuł w Gazecie Wyborczej na temat XV Kaziuka Wileńskiego na Starym Rynku w Poznaniu
- ↑ Łzy wzruszenia polały się obficie, www.mmszczecin.pl
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казюкі
- Казюкас-2010: даспехі і фаер-шоу (Праверана 10 студзеня 2012)