Казялец даўгалісты

Казялец даўгалісты[3] (Ranunculus lingua) — від раслін роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Казялец даўгалісты

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranunculus lingua L., Sp. Pl. 1: 549, 1753

Сінонімы
  • Flammula lingua (L.) Fourr., 1868
  • Ranunculus lingua var. hirsutus N.H.F.Desp., 1838
  • Ranunculus longifolius Lam., 1779
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  105186
EOL  2873910
GRIN  t:406634
IPNI  713102-1
TPL  kew-2526473

Назва правіць

Казялец даўгалісты, казялец балотны, казялец вялікі[4][5].

Батанічнае апісанне правіць

 

Расліна можа дасягаць да 1,5 м у вышыню, мае цёмна-зялёнае сцябло і лінейна-ланцэтнае, доўгае лісце. Цвіце ў пачатку — сярэдзіне лета. На вяршыні прамога моцнага сцябла расцвітаюць адзінкавыя, даволі буйныя — да 4 см у дыяметры, залаціста-жоўтыя кветкі. Плод — зборны арэшак да 2 см у дыяметры.

Расліна ядавітая[6].

Распаўсюджанне правіць

Гэты від можна сустрэць у зарасніках прыбярэжна-водных раслін каля вадаёмаў, на балотах. Распаўсюджаны не дастаткова шырока, таму трапляе на вочы рэдка. У некаторых раёнах Украіны занесены ў рэгіянальныя спісы рэдкіх раслін (Данецкай, Днепрапятроўскай, Закарпацкай, Луганскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай абласцей[6]). Ахоўваецца на тэрыторыі Арменіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[6].

Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф, эўтроф[6].

Таксанамія правіць

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец даўгалісты
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     
 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927/
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
  6. а б в г Лютик длиннолистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

  • Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — Харків : Фактор, 2011. — 208 с. — (Україна. Вчора, сьогодні, завтра) — 3000 прим. — ISBN 978-966-312-720-0.

Спасылкі правіць

  • Лютик длиннолистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)