Казяны (Браслаўскі раён)

аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Казя́ны[1] (трансліт.: Kaziany, руск.: Козяны) — аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Казяны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1504
Вышыня цэнтра
120 м
Насельніцтва
  • 345 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Паштовыя індэксы
211994
Аўтамабільны код
2
СААТА
2208812286
Казяны на карце Беларусі ±
Казяны (Браслаўскі раён) (Беларусь)
Казяны (Браслаўскі раён)
Казяны (Браслаўскі раён) (Віцебская вобласць)
Казяны (Браслаўскі раён)

Вёска знаходзіцца за 62 км на паўднёвы захад ад Браслава, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Паставы; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Паставы, у сутоках рэчак Дрысвяціца і Дзісна. Насельніцтва 1288 чал. (1995). Раней з'яўлялася цэнтрам сельсавета Браслаўскага раёна

Гісторыя правіць

У гістарычных крыніцах паселішча згадваецца пад назвамі Козян, Козьяны. Першы пісьмовы ўспамін пра зямлю казянскую датуецца 1504. У 1514 мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Зяновічаў і ўваходзіла ў Ашмянскі павет.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Казяны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У XVII ст. паселішчам валодалі Пацы. У 1686 падкаморы Ф. Я. Пац перадаў частку ўладанняў віленскім бенедыкцінкам, якія збудавалі ў Казянах грэка-каталіцкую царкву. Паводле рэестру падымнага за 1690, Пацы ў Казянах «зь вёскамі» валодалі 45 дымамі, бенедыкцінкам належала 38 дымоў.

3 канца XVIII ст. Казяны знаходзіліся ва ўладанні графаў Манузі. За падтрымку апошнімі Таргавіцкай канфедэрацыі (1792) і расійскіх войскаў маёнтак канфіскавалі паўстанцы Т. Касцюшкі, аднак па здушэнні выступлення (1794) яго вярнулі былым уладальнікам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Казяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губерні. У 1800 мястэчкам валодаў М. Манузі, тут было 90 двароў, драўляная грэка-каталіцкая царква Святога Духа. Побач знаходзілася аднайменная вёска (56 двароў). У Вайну 1812 года 1 ліпеня праз Казяны на Дрысу адступаў 3-і расійскі кавалерыйскі корпус Палена. Пад мястэчкам адбылася сутычка паміж ар’ергардам корпусу і французскім конным аддзелам (28 эскадронаў, 6 конных гармат). 3 1823 паселішчам валодалі Плятэры.

 
Царква, фота пач. XX ст.

У часы вызваленчага паўстання 19 мая 1831 у ходзе рэйду праз Казяны прайшлі асноўныя сілы (каля 2 тыс. чал.) паўстанцаў Дзісенскага павета. У маі 1863 тут прыпыняўся паўстанцкі аддзел Я. Ельскага-Ёдкі. Станам на 1866 у мястэчку было 35 двароў. У канцы XIX ст. граф Ф. Плятэр заснаваў каля Казянаў кардонны, лесапільны і гонтавы заводы, каля якіх узнікла невялікае паселішча Плятэрова. На 1903 у мястэчку (сяле) існавала мураваная царква, земскі паштовы пункт, кожную сераду праводзіўся кірмаш. У Першую сусветную вайну ў верасні 1915 Казяны занялі нямецкія войскі. З восені 1915 да лютага 1918 мястэчка знаходзілася на расійскім баку ў прыфрантавой зоне, у гэты час яго перайменавалі ў Раманава-Нікольскае.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Казяны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Богінскай гміне Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 у мястэчку было 106 двароў, у вёсцы — 153 двары.

У 1939 Казяны ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 сталі цэнтрам сельсавета Відзаўскага раёна (з 1960 у Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да 8 ліпеня 1944 Казяны знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. Станам на 1995 у вёсцы было 590 двароў.

У 2004 годзе Казянскі сельсавет скасаваны, Казяны ўвайшлі ў склад Відзаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Казянах працуюць сярэдняя і музычная школы, амбулаторыя, бібліятэка імя П. Сергіевіча, пошта.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Казья́ны
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. Koziany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 542.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  5. Кастусь Шыдлоўскі. Казяны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 14.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 175.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць