Казі́меж Ба́рталь (польск.: Kazimierz Bartel; 3 сакавіка 1882 — 26 ліпеня 1941) — польскі матэматык, палітычны і дзяржаўны дзеяч, у перыяд паміж 1926 і 1930 гадамі тройчы ўзначальваў урад Польшчы. Расстраляны нацыстамі.

Казімеж Барталь
польск.: Kazimierz Wladyslaw Bartel
укр.: Казимира Бартля
Kazimierz Bartel.jpg
сцяг
Старшыня Савета Міністраў Польшчы
15 мая — 30 верасня 1926
Папярэднік Вінцэнты Вітас
Пераемнік Юзаф Пілсудскі
сцяг
Старшыня Савета Міністраў Польшчы
28 чэрвеня 1928 — 13 красавіка 1929
Папярэднік Юзаф Пілсудскі
Пераемнік Казімеж Світальскі
сцяг
Старшыня Савета Міністраў Польшчы
29 снежня 1929 — 17 сакавіка 1930
Папярэднік Казімеж Світальскі
Пераемнік Валеры Славак
сцяг
Міністр чыгунак Польшчы
13 снежня 1919 — 13 снежня 1920
Папярэднік Станіслаў Стачак
Юльян Эберхарт (в. а.)
Пераемнік Зыгмунт Ясінскі
сцяг
Міністр чыгунак Польшчы
15 мая — 14 чэрвеня 1926
Папярэднік Станіслаў Стачак
Юльян Эберхарт (в. а..)
Пераемнік Зыгмунт Ясінскі
сцяг
Міністр па справах рэлігіі і народнай асветы Польшчы
2 кастрычніка 1926 — 9 студзеня 1927
Папярэднік Антоні Суйкоўскі
Пераемнік Густаў Дабруцкі
 
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Прафесія Шаблон:Матэматык
Дзейнасць матэматык, афіцэр, палітык, прафесар
Месца працы
Член у
Нараджэнне 3 сакавіка 1882(1882-03-03)[3][4][5]
Смерць 26 ліпеня 1941(1941-07-26)[3][4] (59 гадоў)
Пахаванне
 
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера матэматыка (начартальная геаметрыя)
 
Аўтограф Kazimierz Bartel - podpis.jpg
 
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 3 сакавіка 1882 у Лембергу (цяпер Львоў), які ў той час належаў Аўстра-Венгрыі.

Скончыўшы сярэднюю школу, паступіў у Львоўскі політэхнічны інстытут на факультэт машынабудавання. У 1907 годзе пасля заканчэння вучобы застаўся ў інстытуце ў якасці асістэнта па начартальнай геаметрыі. Да 1914 годзе ён ужо займаў прафесарскую пасаду.

У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, у 1918 годзе вярнуўся ў Львоў. У 1919 годзе ў якасці камандуючага чыгуначнымі войскамі ўдзельнічаў у польска-ўкраінскай вайне на баку Польшчы. У тым жа годзе быў прызначаны міністрам чыгунак. У 1922—1930 гг. абіраўся членам польскага сейма.

 
Казімеж Барталь (справа) Юзаф Пілсудскі і Ігнацы Масціцкі пасля абрання апошняга прэзідэнтам Польшчы ў Каралеўскім палацы ў Варшаве 4 чэрвеня 1926 года

Пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, здзейсненага Юзафам Пілсудскім, быў прызначаны прэм'ер-міністрам і займаў гэту пасаду тройчы на працягу чатырох гадоў з некаторымі перапынкамі, у час якіх Пілсудскі сам фармальна займаў гэту пасаду. У гэтыя перыяды Барталь быў намеснікам прэм'ер-міністра, міністрам рэлігіі і грамадскай асветы, але фактычна выконваў працу прэм'ера.

 
Пяты кабінет Казімежа Барталя 29 снежня 1929 года
 
Казімеж Барталь (1929)

У 1930 г. Барталь сышоў з палітыкі і вярнуўся да акадэмічнай працы — стаў рэктарам Львоўскай палітэхнікі, а неўзабаве яму была прысуджана ганаровая ступень доктара навук і ён быў прыняты ў члены Польскай матэматычнай асацыяцыі. У гэты перыяд ён апублікаваў свае найбольш важныя працы, у тым ліку серыю лекцый пра перспектыву ў еўрапейскім жывапісе.

У 1937 годзе Барталь быў прызначаны сенатарам Польшчы. Пасля ўварвання Германіі ў Польшчу ў верасні 1939 года і наступнага далучэння Заходняй Украіны да СССР Барталь застаўся ў Львове. Яму было дазволена працягваць чытаць лекцыі ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. У жніўні 1940 годзе група выкладчыкаў Палітэхнікі была запрошана ў Маскву з мэтай азнаямлення з савецкай сістэмай вышэйшай адукацыі[8]. У тым жа годзе па запрашэнні Акадэміі Навук СССР Казімеж Барталь з'ехаў у Маскву, дзе яму прапанавалі перакласці на рускую мову і выдаць яго падручнік па начартальнай геаметрыі[8].

 
Віла ў Львове, дзе прафесар Казімеж Барталь пражываў да арышту нацыстамі

Неўзабаве пасля нападу Германіі на СССР войска вермахта 30 чэрвеня 1941 занялі Львоў. Казімеж Барталь быў арыштаваны праз два дні. Першыя часы яго трымалі ў адносна неблагіх умовах — дазвалялася адпраўляць і прымаць пісьмы, а таксама абеды ад жонкі. Аднак прыкладна 21 ліпеня яго перавялі ў турму гестапа на Лонцкага[8], дзе ўмовы былі значна больш суровымі. Нацысты прапанавалі Барталю сфарміраваць і ўзначаліць польскі марыянетачны ўрад. Той адмовіўся і па загадзе Гімлера быў расстраляны 26 ліпеня 1941 года неўзабаве пасля масавых пакаранняў смерцю яго калегаў. Месца яго пахавання застаецца невядомым. Страшныя сведчанні сведкаў пра забойства Казімежа Бартала і яго калегаў знаходзяцца ў матэрыялах Нюрнбергскага працэсу.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive
  2. 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  3. 3,0 3,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12348748X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  4. 4,0 4,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  5. Kazimierz Bartel // Brockhaus Enzyklopädie
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12348748X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12348748X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. 8,0 8,1 8,2 Казимєж Бартель

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць