Казімеж Сабат (польск.: Kazimierz Aleksander Sabbat; 27 лютага 1913 — 19 ліпеня 1989) — польскі палітык, кіраўнік урада Польшчы ў выгнанні, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

Казімеж Сабат
польск.: Kazimierz Sabbat
Нараджэнне 27 лютага 1913(1913-02-27)[1]
Смерць 19 ліпеня 1989(1989-07-19)[1] (76 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Anna Sabbat[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік, прадпрымальнік
Бітвы
Узнагароды
ордэн Белага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да 1939 года вывучаў права ў Варшаўскім універсітэце. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Служыў на флоце, разам з караблямі польскага флоту сышоў у Англію. Быў паранены. У канцы вайны быў афіцэрам Генеральнага штаба па справах моладзі. У 1948 годзе дэмабілізаваны. Пайшоў у бізнэс. Удзельнічаў у грамадскім жыцці палякаў у эміграцыі. Працаваў у выканаўчых органах руху нацыянальнага адзінства. У 1976-1986 гадах быў кіраўніком урада Польшчы ў выгнанні, а з 1979 года — таксама міністрам замежных спраў ўрада ў выгнанні. У 1986-1989 гадах — прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

Зноскі

  1. а б Kazimierz Aleksander Sabbat // Internetowy Polski Słownik Biograficzny