Казіміраўскі сельсавет (Мазырскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Казімі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Казіміраўка.

Казіміраўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мазырскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Казіміраўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 5 кастрычніка 1926 года ў Слабадскім раёне, з 4 жніўня 1927 года — у Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне, з 26 ліпеня 1930 года — у Мазырскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Мазырскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Слабадскога сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.