Казімір Бахматовіч
Казімір Бахматовіч (1808 — 1837) — беларускі і літоўскі графік і жывапісец. Прыгонны графа А. Гюнтэра, нарадзіўся, жыў і памёр у яго маёнтку Дабраўляны (цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл., у складзе Лылойцінскага сельсавета). Быў хатнім настаўнікам малявання ў маёнтку[1], мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай школе жывапісу (1823-27) у Я. Рустэма[2].
Казімір Бахматовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1808 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1837 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | графіка, жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў | Ян Рустэм |
![]() |
Казімір пражыў у родных месцах усё жыццё і памёр ва ўзросце няпоўных 30 гадоў, малюючы навакольнe. прыроду і тыпы сваіх землякоў. Яго карціны адрозніваюцца ў вышэйшай ступені дакладнасцю, што робіць іх каштоўным выяўленчым матэрыялам для даследчыкаў гісторыі і этнаграфіі Беларусі[3].
ТворчасцьПравіць
Вядомыя рэалістычныя бытавыя замалёўкі, якія маюць этнаграфічную каштоўнасць, пейзажы, гравюры, створаныя ў Вільні і Дабраўлянах, карціны («Кіргіз на кані», «Жабрак»). Галоўнай справай яго жыцця сталі альбомныя літаграфічныя серыі: «Успамін пра Дабраўляны», «Арласіяда», «Вільня», «Нязначныя ўражанні Я. Рустэма», «Адзенне і сцэны. Літоўскія строі»[2][3].
Мастак вылучаўся дакладнасцю і трапнасцю характарыстык сваіх персанажаў. Акрамя цікавасці да гарнітура і тыпажу, у яго малюнках мы знойдзем пільную ўвагу мастака да чалавека, яго слабасцей і прыхільнасцей. Мастак умее з дапамогай дробнай дэталі стварыць ёмісты, пераканаўчы характар. Сялянкі размаўляць каля плота, шумна гутараць гандляры, закруцілася ў працы пралля, спяшаецца да сядзібы шляхціц, важна размясціўся ў сваім атэлье мастак, галерэя дробных сцэн з жыцця яўрэйскіх мястэчак — побытапісьменства з усім яго смакаваннем і абыгрываннем дэталяў[4].
Заслуга К.Бахматовіча ў тым, што ён упершыню ў беларускім мастацтве ўзняў значэнне малой формы ў літаграфіі да ўзроўню карціны[3].
У свой час, у 1831 г., яго найбольш цікавыя малюнкі былі змешчаны ў альбоме «Збор нацыянальных і ваенных касцюмаў, намаляваў Казімір Бахматовіч, вучань Віленскай акадэміі на Літве»[1].
Зноскі
- ↑ а б БАХМАТОВІЧ Казімір
- ↑ а б Бахматович Казимир // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
- ↑ а б в «Арласіяда» Казіміра Бахматовіча
- ↑ Людмила Вакар. Творчество Марка Шагала в ретроспективе художественной традиции Беларуси ХVIIІ-ХІХ веков Архівавана 19 жніўня 2014. (руск.)