Казі́мір Бе́ін (Kazimierz Bein) — польскі афтальмолаг, выдатны эсперантыст, прызнаны эсперанталагічнай літаратурнай традыцыяй лепшым эсперанта-стылістам даваеннага часу; шырока вядомы пад псеўданімам Kabe. Ягоныя пераклады на эсперанта адыгралі значную ролю ў развіцці і абагачэнні мовы, а яго нечаканы сыход з эсперанта-грамадства выклікаў да жыцця ўнікальны эсперанта-неалагізм kabei — "зрабіць як Kabe, нечакана спыніць заняткі эсперанта".

Казімір Беін (Кабэ)
Kazimierz Bein (Kabe)
Казімеж Беін
Казімеж Беін
Род дзейнасці Выдатны эсперантыст, перакладчык на эсперанта
Дата нараджэння 1872(1872)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1959(1959-06-15)
Месца смерці Лодзь, Польшча
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыя, Польшча
Веравызнанне каталіцтва[2]
Член у
Узнагароды і прэміі
крыж Заслугі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Казімір Беін нарадзіўся ў 1872 годзе. У юнацтве ён прымаў удзел у грамадска-палітычных рухах, якія выступалі за незалежнасць Польшчы ад Расіі, з-за чаго правёў некалькі гадоў у ссылцы.

У 1899 ён скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсытэта. Працаваў афтальмолагам, з'яўляўся аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў па афтальмалогіі; з'яўляўся ініцыятарам стварэння Польскага таварыства афтальмолагаў, некаторы час быў дырэктарам Варшаўскага афтальмалагічнага інстытута.

На працягу 10 гадоў (у першае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя) прымаў актыўны ўдзел у жыцці эсперанта-грамадства, якое нечакана пакінуў у 1911 годзе. Памёр у Лодзі 15 чэрвеня 1959 года.

Эсперанта-дзейнасць правіць

З эсперанта ён упершыню пазнаёміўся ўжо ў 1887 годзе, але сур'ёзна пачаў займацца гэтай мовай толькі праз 16 гадоў. Слава прыйшла да яго пасля выдання пераклада рамана Вацлава Серашэўскага "Дно нястачы" (Dno nędzy) (1904). З гэтага года яго пераклады з польскай, рускай і нямецкай моў з'яўляюцца ў друку пастаянна. Ужо ў 1906 годзе ён стаў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі эсперанта. Арыгінальнай творчасцю на эсперанта Беін практычна не займаўся.

Дзякуючы свайму здзіўляльна простаму і зразумеламу стылю ён атрымаў славу "першага эсперанта-стыліста". Да дасягненняў Беіна можна аднесці тое, што ў сваіх перакладах ён пазбягаў выкарыстання складаных дзеяслоўных форм (якімі злоўжывалі першыя перакладчыкі і аўтары на эсперанта), але, тым не менш, удала перадаваў рысы арыгінала. Ён таксама зрабіў значны ўнёсак у стабілізацыю лексічнага складу эсперанта выданнем першага тлумачальнага эсперанта-слоўніка (Votaro de Esperanto), у якім розныя словы тлумачыліся выключна на эсперанта і прыводзіліся прыклады іх выкарыстання. Нягледзячы на тое, што зараз гэты слоўнік з'яўляецца ў значнай ступені састарэлым, у той час яго значэнне было вельмі вялікім; ён захоўвае сваё значэнне і ў нашыя дні ў якасці крыніцы для вывучэння развіцця эсперанта.

У 1911 годзе Казімір Беін, знаходзячыся ў зеніце славы, нечакана пакінуў эсперанта-рух без якіх-небудзь тлумачэнняў. У інтэрв'ю, апублікаваным ў 1931 годзе ў часопісе "Literatura foiro", Беін называе сярод сваіх матываў расчараванне ў носьбітах эсперанта (якія, паводле Беіна, ў асноўнай сваёй масе не валодаюць эсперанта ў дастатковым аб'ёме), і таксама той факт, што "эсперанта не развіваецца". Нечаканы ўчынак "першага эсперанта-стыліста" прывёў да з'яўлення вядомага і аднаго з найбольш спецыфічных эсперанцкіх неалагізмаў kabei (выкарыстоўваецца таксама ненарматыўная форма kabeiĝi - кабеіраваць, з'яўляючыся актыўным эсперантыстам, нечакана пакінуць эсперанта-рух). Гэтае слова і сам факт сыходу Беіна з эсперанта-руху нярэдка адлюстроўваюцца ў рознага кшталту шутках і каламбурах на эсперанта, напрыклад: Ne sufiĉas kabei por iĝi Kabe (Недастаткова кабеіраваць, каб стаць Кабе).

Асноўныя творы правіць

У ніжэйпрыведзеным спісе пазначаны толькі год першага выдання; практычна ўсе згаданыя творы шмат разоў перавыдаваліся.

  • "Fundo de l' mizero" (1904, "Дно нястачы", пераклад рамана Вацлава Серашэўскага)
  • "La interrompita kanto" (1905, пераклад твора "Перарваная песня" Элізы Ажэшка)
  • "Elektitaj fabeloj de fratoj Grimm" (1906, пераклад выбраных казак Братоў Грым)
  • "Pola antologio" (1906, "Польская анталогія", збор перакладаў з польскай мовы, Беін выступіў як рэдактар анталогіі і як перакладчык асобных твораў)
  • "La Faraono" (1907, пераклад рамана "Фараон" Баляслава Пруса)
  • "Versaĵoj en prozo (1907, пераклад Вершаў у прозе І. Тургенева
  • "Patroj kaj filoj" (1907, пераклад рамана "Бацькі і дзеці" І. Тургенева)
  • "Unua legolibro" ("Першая кніга для чытання", 1907, збор невялікіх апавяданняў, забаўляльных гісторый і дыдактычных матэрыялаў аб эсперанта; у кнігу ўвайшлі невялікія арыгінальныя творы К. Беіна)
  • "Internacia Krestomatio" ("Міжнародная хрэстаматыя", 1907, пераклады невялікіх апавяданняў і ўрыўкаў з буйных твораў розных аўтараў)
  • "Vortaro de Esperanto" ("Слоўнік эсперанта", 1910, першы тлумачальны эсперанцкі слоўнік, адыграў значную ролю ў стабілізацыі і наступным развіцці эсперанта; з'явіўся непасрэдным папярэднікам пазнейшых нарматыўных слоўнікаў PV i PIV)

Спасылкі правіць

Аб К. Беіне на рускай мове правіць

Пераклады, прамовы, інтэрв'ю К. Беіна правіць

Аб К. Беіне на эсперанта правіць

  1. Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistojLitova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз.
  2. http://yadda.icm.edu.pl/yadda/element/bwmeta1.element.desklight-384384c4-edd2-4ae1-b2eb-916bdc775d10