Казімір Велікаселец
Казімі́р Велікасе́лец (нарадзіўся 5 мая 1945, в. Стараволя, Пружанскі раён) — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Казімір Велікаселец | ||
---|---|---|
![]() | ||
![]() | ||
|
||
з 3 студзеня 2021 | ||
Царква | Рымска-Каталіцкая Царква | |
Папярэднік | Антоній Дзям’янка[1] | |
|
||
з 6 мая 1999 года | ||
Царква | Рымска-Каталіцкая Царква | |
|
||
1992 год — 1999 год | ||
Царква | Рымска-Каталіцкая Царква | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
5 мая 1945 (75 гадоў) Стараволя, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць |
|
Прыняцце свяшчэннага сану | 4 чэрвеня 1984 года | |
Аўтограф |
![]() |
|
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. Вучыўся ў семінарыі ў Рызе, падчас навучання склаў шлюбы ў Ордэн дамініканцаў. Атрымаў сакрамент святарства 4 чэрвеня 1984 года. З 1984 года быў пробашчам у Ішкалдзі. У 1992 годзе быў прызначаны Генеральным вікарыем для Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканата і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. 6 мая 1999 года Папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. 24 чэрвеня таго ж года адбылося рукаўскладанне ў біскупа.
3 студзеня 2021 года, у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца[2].
Зноскі
- ↑ Быў 1-ым Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў перыяд sede vacante з 14 чэрвеня 2006 года па 21 верасня 2007 года. У прамежак часу паміж 1-ым і 2-ім перыядамі sede vacante Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім быў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
- ↑ Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча