Казімір Вікенцьевіч Камейша
Казімі́р Віке́нцьевіч Каме́йша (4 снежня 1943, вёска Малыя Навікі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык.
Казімір Вікенцьевіч Камейша | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 снежня 1943 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, рэдактар |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Залаты купідон (2010) |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў завочнае беларускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1963—1966), быў літсупрацоўнікам валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» (1967—1968). З 1968 г. — старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1979—1981 гг. працаваў у часопісе «Полымя», з 1981 — у часопісе «Вясёлка». У 1988—? гг. — рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць». Пазней працаваў у часопісе «Полымя» і альманаху «Вожык».
Творчасць
правіцьУ рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (вершы і паэмы, 1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (вершы і паэма, 1985), «Пярэймы дня» (вершы і паэмы, 1988), «Лінія лёсу» (вершы, 1996).
Выдаў кнігі паэзіі для дзяцей «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Добры дзень, шафёр» (1988) і кнігу прозы «Духмянае дзіва» (1984).
Перакладаў творы рускіх, славацкіх, і ўкраінскіх пісьменнікаў на беларускую мову.
Аўтар зборніка лірычных запісаў і мініяцюр «Паміж кубкам і вуснамі» (2010).
Узнагароды і прэміі
правіць- Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1989) за зборнік паэзіі «Пярэймы дня».
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2010).
- Медаль Францыска Скарыны (2020)[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Каме́йша Казімір Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 511. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).