Казімір Дамінік Агінскі
Казімір Дамінік Агінскі (? — 10 кастрычніка 1733) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода троцкі (1710—1730) і віленскі (1730—1733), кавалер Ордэна Белага Арла.
Казімір Дамінік Агінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Kazimierz Dominik Ogiński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвік Канстанцін Пацей | ||||||
Пераемнік | Міхал Сервацы Вішнявецкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Коцел | ||||||
Пераемнік | Юзаф Тадэвуш Агінскі | ||||||
Нараджэнне | каля 1660 | ||||||
Смерць | 10 кастрычніка 1733 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Агінскія[2] | ||||||
Бацька | Ян Агінскі[3] | ||||||
Маці | Яанна Тэадора з Нарушэвічаў[d][3] | ||||||
Жонка | Элеанора з Войнаў[d][2] | ||||||
Дзеці | Юзаф Тадэвуш, Марцыбела, Тэрэза, Алена, Марыяна | ||||||
Званне | харунжы пяцігорскі[d][1] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВыбранны паслом на соймы ў 1688, 1693, 1695, 1696, 1698, 1701—1702, 1703, 1712 гадах. Разам са сваім братам Рыгорам Агінскім, далучыўся да шляхецкай кааліцыі, якая выступала супраць засілля Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
У час барацьбы Аўгуста Моцнага і Станіслава Ляшчынскага падтрымаў Сандамірскую канфедэрацыю, якая выступала за Аўгуста Моцнага. У 1729 атрымаў Ордэн Белага Арла.
Сям'я
правіцьПаходзіў з княжацкага роду Агінскіх уласнага герба, сын польнага літоўскага гетмана Яна Агінскага і яго другой жонкі Яны Нарушэвіч (дачкі літоўскага рэферэндара Станіслава Нарушэвіча).
Быў жанаты з 1692 года з Элеанорай Войнай (памерла ў 1738), з якой меў дзяцей:
- Юзафа Яна Тадэвуша (каля 1693 — 1736), генерал-маёр войскаў літоўскіх (1726), мечнік вялікі літоўскі (1729), ваявода троцкі (1730—1736);
- Марцыбелу, жонка маршалка надворнага літоўскага Ігнацыя Завішы;
- Тэрэзу (1720 — 1773), жонка падскарбія вялікага літоўскага Яна Міхала Салагуба;
- Алену (каля 1701 — 1790), з 1739 жонка маршалка вялікага літоўскага і віленскага кашталяна Ігнацыя Агінскага;
- Марыяну (памерла ў 1763), з 1739 жонка кашталяна мсціслаўскага і віцебскага Станіслава Агінскага.
Зноскі
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 313.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 312–313.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 306, 312.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 203. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Zielińska T. Kazimierz Dominik Ogiński // Polski Słownik Biograficzny. — 1978. — T. XXIII. — S. 615—617.
Спасылкі
правіць- Генеалогія Агінскіх Архівавана 27 верасня 2013.