Казімір Дмахоўскі
Казімір Рох Дмахоўскі (польск.: Kazimierz Dmochowski, руск.: Казимир Дмоховский; 24 чэрвеня 1779, в. Забалоцце, Віленская губерня, цяпер Мёрскі раён — 11 студзеня 1851, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч, магілёўскі архібіскуп.
Архібіскуп Казімір Дмахоўскі | |||
---|---|---|---|
Arcybiskup Kazimierz Dmochowski | |||
![]() | |||
|
|||
3 ліпеня 1848 — 23 студзеня 1851 | |||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||
Папярэднік |
Архібіскуп Ігнацій Людовік Паўлоўскі прэлат Магілёўскага капітула Марцін Ласкі (Апостальскі адміністратар у 1842—1848 гг.) |
||
Пераемнік | Архібіскуп Ігнацій Галавінскі | ||
|
|||
1842 — 1851 | |||
Папярэднік | Архібіскуп Ігнацій Людовік Паўлоўскі | ||
Пераемнік | Архібіскуп Ігнацій Галавінскі | ||
Імя пры нараджэнні | Казімір Дмахоўскі | ||
Арыгінал імя пры нараджэнні |
Kazimierz Dmochowski | ||
Нараджэнне |
24 чэрвеня 1780 |
||
Смерць |
23 студзеня 1851 (70 гадоў) |
||
Пахаванне | |||
Прыняцце свяшчэннага сану | 6 лютага 1803 | ||
Епіскапская хіратонія | 29 чэрвеня 1841 | ||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Навучаўся ў Краславіўскай семінарыі (Віцебская губерня). 6 лютага 1803 высвечаны ў Вільні на ксяндза, на працягу 10 гадоў дапаможнік у курыі Віленскай дыяцэзіі. Канонік курляндскі ад 1807, віленскі ад 1812. Ад 1813 асэсар віленскай кансісторыі, ад 1815 — асэсар Рымска-каталіцкай калегіі ў Пецярбургу. У 1821—1823 засядацель рымска-каталіцкай калегіі ў Пецярбургу. У 1823 прызначаны віленскім дэканам. Ад 29 чэрвеня 1841 тытулярны біскуп Мілецкі, біскуп-суфраган курляндскі Віленскай дыяцэзіі (прызначаны 17 снежня 1840). Пасля смерці мітрапаліта Паўлоўскага ў 1842 прызначаны старшынёй рымска-каталіцкай калегіі. Ад 3 ліпеня 1848 магілёўскі архібіскуп. 26 лістапада 1848 прыняў палій у касцёле Св. Кацярыны ў Пецярбургу, а 29 чэрвеня 1849 урачыста ўведзены ў магілёўскі кафедральны сабор. Праз яго старэчасць, адначасова з прызначэннем у архібіскупы яму дадзены быў памагаты са званнем каад’ютара і правам спадчыны Ігнацій Галавінскі. Да прызначэння архібіскупам намагаўся не канфліктаваць з уладамі і здолеў заваяваць іх давер. Тым не менш, не гледзячы на свой век і перашкоды ўладаў правёў візітацыю парафій Віцебскае і Магілёўскае губерняў, што дазволіла ліквідаваць злоўжыванні ў дыяцэзіі. Актыўна супрацьдзейнічаў зачыненню кляштараў (у 1840-я ўлады зачынілі 191 мужчынскі і 18 жаночых кляштараў). Быў аскетам, цярпліва ствіўся да іншых. Як адначаў Галавінскі, Дмахоўскі быў «чалавекам ціхім, сціплым, глыбока пакорлівым і добрым».
Пахаваны ў Пецярбургу на Смаленскіх могілках. Паводле яго тастаменту, у 1901 яго рэшткі са Смаленскіх могілак перанеслі на Выбаргскія могілкі ў касцёл Адведвання Дзевы Марыі святой Альжбетай.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
СпасылкіПравіць
Папярэднік: Хасэ Кальва |
Мілецкія біскупы 1840—1840 |
Пераемнік: — |
Папярэднік: Ігнацій Паўлоўскі |
Магілёўскія архібіскупы 1849—1851 |
Пераемнік: Ігнацій Галавінскі |