Казімір Е́льскі (польск.: Kazimierz Jelski, літ.: Kazimieras Jelskis; 4 сакавіка 1782[3], магчыма, маёнтак Эйсманты[крыніца?] — 1867, Вільня) — скульптар, архітэктар і мастак; выхаванец Віленскага ўніверсітэта і яго прафесар; прадстаўнік класіцызму; сын мастака і скульптара Караля Ельскага.

Казімір Ельскі
Kazimierz Jelski
Герб «Пелеш»
Герб «Пелеш»
Партрэт працы І. Урублеўскага
Род дзейнасці скульптар, архітэктар
Дата нараджэння 1782[1][2][…]
Месца нараджэння магчыма, маёнт. Эйсманты
Дата смерці 1867[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Караль Ельскі
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся спачатку ў бацькі. У 18011808[4] (або ў 18001809[5]) гадах навучаўся ў Галоўнай віленскай школе, у 1803 годзе ператвораным у імператарскі Віленскі ўніверсітэт — жывапісу ў Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма, архітэктуры ў Міхала Шульца, скульптуры ў Андрэ Лебруна (André Le Brun), прыдворнага скульптара караля Станіслава Аўгуста, які ў 1803 годзе заняў зноў створаную кафедру скульптуры ў Віленскім універсітэце.

У 1809 годзе атрымаў ступень кандыдата мастацтва, у 1810 — ступень магістра мастацтва. У 1809[5] ці 1810[4] годзе ўдасканальваў сваё майстэрства ў імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

З 1811 года выкладаў скульптуру, на пасадзе ад'юнкта (з 1822 года), затым з 1829 года прафесар. Стварыў бюсты прафесараў для новай залы ўніверсітэцкай бібліятэкі, працаваў над рознымі элементамі дэкору для будынкаў універсітэта.

Заснаваў кабінет скульптуры ў Віленскім універсітэце. Напісаў працу пра сувязь архітэктуры, скульптуры і жывапісу (O związku architektury, skulptury i malarstwa, Вільня, 1822) — першую працу такога роду на польскай мове[6]. Са скасаваннем кафедры скульптуры з 1826 года быў хавальнікам кабінета скульптуры (да скасавання ўніверсітэта ў 1832 годзе)[7].

 
Бюст Страйноўскага ў касцёле Святых Янаў (1828)

Творчасць правіць

У 18261832 гадах працаваў над дэкорам універсітэцкіх будынкаў. Аўтар рэльефных кампазіцый, якія адлюстроўваюць заснаванне Віленскага ўніверсітэта ў 1803 годзе, заключэнне Парыжскага міру ў 1813 годзе. Стварыў мноства пераважна камерных і дэкаратыўных скульптурных твораў — бюсты прафесараў універсітэта, віленскіх вяльможаў, дзяржаўных дзеячаў (Людвіг Генрых Баянус, Францішак Смуглевіч, Адам Бялькевіч, Іахім Храптовіч, Адам Чартарыйскі, Юзаф Панятоўскі), рэльефныя кампазіцыі, медальёны (Юсцін Грабніцкі, Ян Снядэцкі). Ельскаму належаць ляпныя ўпрыгожванні і бюсты прафесараў калоннай залы ўніверсітэта (1818). Апроч таго, аўтар паркавых скульптур, надмагільных помнікаў (Юзэфа Касакоўскага, Тамаша Ваўжэцкага ў кафедральным саборы, Міхала Ромера і яго жонкі Р. Ромеравай у радавой капліцы прыхадскога касцёла ў Новых Троках), чатырох скульптур прарокаў цэнтральнага алтара ў касцёле Святых Пятра і Паўла (1804), фігур святых у касцёле місіянераў у Краславе (1807), барэльефа «Хрыстос прапаведуе народам» у тымпане евангеліка-рэфармацкага храма ў Вільні і іншых твораў інтэр'ернай і экстэр'ернай пластыкі.

У 1837 годзе рэстаўрыраваў ковенскую Ратушу, у 1839 годзе — ляпныя ўпрыгожванні Пажайсляйскага кляштара.

Адным з вучняў Казіміра Ельскага быў віленскі мастак Аляксандр Язэп Сляндзінскі.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 24 жніўня 2017.
  2. а б Kazimieras Jelskis // NUKAT — 2002.
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2., С. 352
  4. а б Kazimieras Jelskis (літ.)
  5. а б Piotr Szubert. Kazimierz Jelski(недаступная спасылка) (польск.)
  6. Piotr Szubert Kazimierz Jelski(недаступная спасылка) (польск.)
  7. Jelskis, Kazimieras (літ.)

Літаратура правіць

  • Е́льскі Казімір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.
  • Rūta Janonienė. Kazimieras Jelskis. Vilniaus: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 2003. ISBN 9986-571-94-4. (літ.)

Спасылкі правіць