Казімір Малевіч

мастак-авангардыст

Казімі́р Севяры́навіч Мале́віч (11 (23) лютага 1879[8] (паводле іншых звестак — 1878), Кіеў — 15 мая 1935, Ленінград) — украінскі мастак-авангардыст польскага паходжання, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

Казімір Малевіч
польск.: Kazimierz Malewicz
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні руск.: Казиміръ Малевичъ[2]
Дата нараджэння 11 (23) лютага 1879[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1935(1935-05-15)[4][5][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыя, РСФСР, СССР
Жонка Kazimiera Zgleitc[d] і Sofia Rafalovich[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, мастак-гравёр, настаўнік, сцэнограф, дызайнер касцюмаў, рысавальнік, тэарэтык мастацтва, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва, мастацтвазнавец, педагог
Месца працы
Жанр авангардызм,
футурызм,
кубізм,
супрэматызм,
імпрэсіянізм
Вучоба Строганаўскае вучылішча (Масква), студыя Фёдора Рэрберга (Масква).
Мастацкі кірунак кубізм, футурызм, кубафутурызм, супрэматызм.
Уплыў на Emma Hurovych[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Вучыўся жывапісу, скульптуры і дойлідству ў студыі Ф. Рэрберга ў Маскве (1905-10). У 1919-22 выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску. У 1923-27 дырэктар Ленінградскага інстытута мастацкай культуры.

Творчасць

правіць
 
Аўтапартрэт
 
Чорны квадрат, 1915

На мяжы 1900-10-х г. імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму («На сенажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911). З 1915 ствараў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з’яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоўнасці твораў («Чорны квадрат», 1915; «Палёт аэраплана», 1915; «Чырвоны квадрат», 1917 і інш.). У 1920-я г. з дапамогай прасторавых кампазіцый («архітэктонаў») вывучаў фармальную мову пластычных мастацтваў, ствараў праекты побытавых рэчаў, малюнкі для тэкстыля і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» У. Маякоўскага. У пачатку 1930-х г. рабіў спробы вярнуцца да выяўленчасці ў жывапісе і перайсці да савецкай тэматыкі («Дзяўчына з чырвоным дрэўкам», 1932).

Аўтар мастацтвазнаўчых прац «Ад кубізму да супрэматызму» (1916), «Супрэматызм» (1920) і інш.

Cамая дарагая карціна ў гісторыі («Супрэматычная кампазіцыя») аўтарства мастака, звязанага з Беларуссю, была напісаная Малевічам.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Конан У. Казімір Малевіч: філасофія і эстэтыка мадэрнізму / Ул. Конан // Мастацтва. — 1999. — № 1. — с.2 — 4; № 3. — с. 2 −3.
  • Конан У. Вобраз Казіміра Малевіча: факты і міфы / Ул. Конан // Мастацтва — 1998. — № 12. — с. 2-5.
  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Лісаў А. Двое вялікіх пад адным дахам / М. Шагал і Казімір Малевіч / А. Лісаў // Бел. мінуўшчына. — 1996. — № 5. — с. 48.
  • Малей А. Законы пішуцца не намі…: Супрэматызм Казіміра Малевіча і прастора духоўнага быцця. (заканчэнне, пачатак у № 8, 9)] / А. Малей // Мастацтва. — 1992. — № 10. — с. 73.
  • Малей А. Унікальны шанц сусветнай культуры: Віцеб. перыяд мастака Казіміра Севярынавіча Малевіча / 1878—1935 / А. Малей // Мастацтва. — 1995. — № 3. — с. 6-15.

Спасылкі

правіць