Казімір Мельхіёравіч Хршчановіч

беларускі архітэктар

Казімір-Вікенцій Мельхіёравіч Хршчановіч (1794, маёнт. Бястроск, Докшыцкі раён — 8 мая 1871) — беларускі архітэктар. Мінскі губернскі архітэктар, вядомы як аўтар многіх значных будынкаў Мінска.

Казімір Мельхіёравіч Хршчановіч
Партрэт Казіміра Хршчановіча. Часлаў Манюшка, 1840-я
Партрэт Казіміра Хршчановіча. Часлаў Манюшка, 1840-я
Дата нараджэння 1794
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1871(1871-05-08)
Месца смерці
Дзеці Леў Казіміравіч Хршчановіч[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Мінск
Найважнейшыя пабудовы Мінская ратуша, Архірэйскае падвор'е, Пішчалаўскі замак
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і патомных дваран ў маёнтку Бястроск недалёка ад вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна. У 1813 паступіў у Віленскі ўніверсітэт, пасля заканчэння вучобы ў 1819 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофіі і некалькі гадоў займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У сакавіку 1824 быў прызначаны памочнікам універсітэцкага архітэктара. Пасля здачы дадатковых экзаменаў у маі 1825 атрымаў дыплом архітэктара[1].

13 кастрычніка 1825 года К.-В. Хршчановіч быў прызначаны мінскім губернскім архітэктарам, на пасадзе якога праслужыў амаль 40 гадоў (у адстаўку выйшаў у 1863). У 1836 узведзены ў ранг тытулярнага саветніка[1].

Меў сына Льва[en] (1838—1907), таксама архітэктара.

Творчасць

правіць
 
Архірэйскае падвор’е на паштоўцы пачатку XX стагоддзя
 
Дом Гаўсмана на паштоўцы пачатку XX стагоддзя

Найбольш значныя работы ў Мінску: будынак Прысутных месцаў на рагу пл. Свабоды і вул. Інтэрнацыянальнай (1852; з Л. Садоўскім), будынак вайсковага шпіталя, будынкі гарадской бальніцы (1840-я г.), будынак Мінскай мужчынскай гімназіі , губернатарскі дом (канец 1830-х г.). Аўтар праектаў: у Мінску — ратушы (1825), жылога дома Аксельрода (1844), адміністрацыйных устаноў (1847, 1852,1853, 1857) і інш.; у Барысаве — адміністрацыйных устаноў (1843); у Пінску — жылога дома А. Ліпко (1847) і інш[2].

Разам з Міхаілам Чахоўскім кіраваў будаўніцтвам Пішчалаўскага замка[3].

У 1847 годзе К. Хршчановіч садзейнічаў узвядзенню царквы Марыі Магдаліны ў Мінску[4].

У 1850-я гады спраектаваў новы комплекс архірэйскага падвор’я. Прымаў удзел у рэканструкцыі Марыінскага касцёла[5].

У 1857 годзе на рагу вуліц Падгорнай і Скобелеўскай — сучасныя вуліцы К. Маркса і Чырвонаармейская пабудаваны Дом Гаўсмана. Разбураны ў канцы 1930-х гадоў пры будаўніцтве будынка ЦК КПБ[6].

У 1870 стварыў Аляксандраўскі сквер[4].

Зноскі

  1. а б Казимир Хрщанович(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Хршчановіч Казімір Мельхіёравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Турэмныя вежы ня вытрымалі
  4. а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 333. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  5. Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  6. Дойлідства Беларусі. Частка 4 (Л-МЕНСК. МЕХАНІЧНЫ ЗАВОД)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць