Казімір Міхал Пац

Казімір Міхал Пац (каля 16551719) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар вялікі літоўскі (16831710), маршалак дворны літоўскі (17081709). Камандор Мальтыйскага ордэна.

Казімір Міхал Пац
Казімір Міхал Пац
Казімір Міхал Пац
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
маршалак надворны літоўскі
1713 — 1713
Нараджэнне каля 1655
Смерць 1719(1719)
Род Пацы
Бацька Геранім Дамінік Пац
Маці Ганна з Войнаў
Жонка няма
Дзеці няма

Быў старостам шырвінцкім і мейшагольскім.

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Гераніма Дамініка і Ганны з Войнаў.

З 1685 камандор Мальтыйскага ордэна ў Рэчы Паспалітай «на Познані», з 1688 — «на Сталовічах». У часы бескаралеўя падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, з намінацыя якога атрымаў урад маршалка надворнага.

Як камандор Мальтыйскага ордэна не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.

Партрэт Казіміра Міхала Паца — пагрудная выява рыцара ў даспехах з мальтыйскім крыжам — у цяперашні час захоўваецца ў Смаленску[1].

КрыніцыПравіць

Зноскі

  1. Аляксей Хадыка. Вяртанне страчанай спадчыны Архівавана 23 ліпеня 2009. // «Новы час» № 26 (154), 17 ліпеня 2009.

СпасылкіПравіць