Казімір Скірмунт (архітэктар)
Казімір Маўрыцый Шыман Скірмунт, у расійскай традыцыі Казімір Аляксандравіч Скірмунт (1824—1893) — каталіцкі дваранін-землеўласнік, расійскі архітэктар.
Казімір Скірмунт | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 27 верасня 1824 |
Смерць | 13 красавіка 1880[1] (55 гадоў) ці 1893[2] |
Месца пахавання | |
Род | Скірмунты |
Бацька | Аляксандр Скірмунт |
Маці | Канстанцыя з Сулістроўскіх[d] |
Жонка | Гелена Скірмунт |
Дзеці | Канстанцыя Скірмунт і Казіміра Браніслава са Скірмунтаў[d] |
Біяграфія
правіцьСа шляхецкага роду Скірмунтаў герба «Дуб». Сын прадпрымальніка і прамыслоўца Аляксандра Ізідара Скірмунта і Канстанцыі з Сулістроўскіх (1806—1845), дачкі мінскага губернатара Казіміра Сулістроўскага. Акрамя Казіміра ў сям’і было яшчэ 10 дзяцей: пяцёра сыноў і пяцёра дачок.
Казімір Скірмунт як уладальнік маёнтка Калоднае прадстаўляў Пінскі павет у Мінскім губернскім Камітэце паляпшэння сялянскага жыцця (1858), а пасля адмены прыгону ў 1861 г. актыўна працаваў як міравы пасрэднік.
Падчас паўстання 1863 г. ён пакінуў гэтую пасаду і адмовіўся падпісаць «адрас» на імя расійскага імператара, у якім мінская шляхта выказвала сваю адданасць расійскаму прастолу. Быў арыштаваны і змешчаны разам з іншымі былымі міравымі пасрэднікамі, якія таксама адмовіліся ад пасады, у будынку Мінскага шляхецкага схода, а потым высланы ў Кастраму. Як удзельніца паўстання была выслана ў Тамбоў і ягоная жонка, таленавіты скульптар Гелена Скірмунт (1827—1874). Маёнткі падвергліся прымусоваму продажу. Дачку Канстанцыю (1851—1934), якая стане вядомай грамадскай дзеячкай і публіцысткай, выхоўвала бабуля Гартэнзія Скірмунт з Ордаў.
Пасля вяртання з ссылкі ў 1867 г. Казімір, якому не дазволілі застацца на Міншчыне, атрымаў ад бацькі падарунак у выглядзе балаклаўскіх вінаграднікаў і паехаў у Крым. Гелена Скірмунт разам з дачкой Канстанцыяй далучыліся да яго праз два гады.
Пахаваны на старых каталіцкіх могілках у Пінску побач з жонкай і цешчай Гартэнзіяй Скірмунт з Ордаў.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з мастачкай Геленай Скірмунт (1827—1874) меў дзяцей[3]:
- Ірэна (1851—1921), у шлюбе з Астроўскім (?1840 — ?)
- Канстанцыя (1851—1934), грамадская дзеячка і «краёвая» публіцыстка.
- Станіслаў (1857—1921).
- Казіміра Браніслава (1865—1938), у шлюбе з Казімірам Ігнацыем Ромерам (?1860-).
Творчасць
правіцьЗноскі
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ надмагілле
- ↑ Федорук А. Т. Колодное // Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- ↑ О Пинской гимназии
Літаратура
правіць- Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — С. 54-55. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.