Казімір Якубавіч Умястоўскі
Казімір Ян Умястоўскі (1804 — 1863) — землеўласнік і грамадскі дзеяч у Ашмянскім павеце Расійскай імперыі, граф.
Казімір Якубавіч Умястоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 1 красавіка 1804 | ||||||
Смерць | 1863 | ||||||
Род | Умястоўскія[d] | ||||||
Бацька | Якуб Умястоўскі | ||||||
Маці | Ганна з Пузынаў[d] | ||||||
Жонка | Юзэфа з Дунін-Раецкіх[d] | ||||||
Дзеці | Габрыэла з Умястоўскіх[d] і Уладзіслаў Умястоўскі |
Біяграфія
правіцьМалодшы сын Якуба Умястоўскага, нарадзіўся ў 1804 годзе.
У 1828 годзе ён пераехаў са свайго фальварка Казімірава, атрыманага ад бацькі, у Жамыслаўль, які дастаўся яму ад роднага брата Людвіка. Той, будучы яшчэ вельмі маладым, зваліўся з каня і моцна пашкодзіўся. Вымушаны быў ехаць на лячэння за мяжу, дзе ў 1828 годзе памёр.
У 1832 годзе Казімір ажаніўся з Юзэфай Дунін-Раецкай, дачкой маршалка Навагрудскага Францішка. Сям’я пачала гаспадарыць у Жамыслаўлі і прылеглых фальварках. Узвялі 2 бакавыя мураваныя афіцыны на 2 паверхі, замест драўляных старых. Пабудавалі прыгожую лядоўню, злучаную са складам на ванджонасць і аранжарэю. За афіцынай дабудавана вялікая стайня (абора), вазоўня і манеж. У Казіміра Умястоўскага было 48 выяздных коней.
Ашмянскі павятовы маршалак у 1849—1852 гг.
Умястоўскія па частках дакуплялі землі, а на месцы высечаных лясоў узнікалі новыя фальваркі: Явелі, Каралейгі, Альберцін.
У сям’і Казіміра і Юзэфы Умястоўскіх было пяцёра дзяцей:
- Уладзіслаў (13 сакавіка 1833 — 16 студзеня 1905)
- Альберт
- Канстанцыя (памерла дзіцём)
- Аляксандра
- Габрыэля — стала жонкай Канстанціна Скірмунта (1828 — 13 красавіка 1880)
Пасля смерці Казіміра Умястоўскага ў 1863 годзе Юзэфа жыла і далей у Жамыслаўлі. Сыну Уладзіславу ў спадчыну засталіся Пузіневічы ў Навагрудскім павеце, а сыну Альберту — Клявіца ў Ашмянскім павеце.