Казімір Францкевіч-Радзімінскі
(1638—1694) падскарбі надворны літоўскі
Казімір Францкевіч-Радзімінскі (1 сакавіка 1638, Вільня — 23 жніўня 1694) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Казімір Францкевіч-Радзімінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Уладзіслаў Сапега | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт Віктар Дэнгаф | ||||||
Нараджэнне |
1 сакавіка 1638[1] |
||||||
Смерць | 23 жніўня 1694 (56 гадоў) | ||||||
Род | Францкевічы-Радзімінскія | ||||||
Бацька | Міхал Францкевіч-Радзімінскі | ||||||
Маці | Ганна Кляноўская | ||||||
Жонка | Аляксандра з Нарушэвічаў |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Сын Міхала, стольніка полацкага, і Ганны Кляноўскай.
Падчашы менскі, лідскі падкаморы з 1674 і староста з 1679, падскарбі надворны ВКЛ з 1689; маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1682, 1688 і 1693; староста крэўскі.
Заснаваў кляштар кармелітаў у Жалудку, базыльянскі манастыр ва Ушачах.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Аляксандрай, дачкой Яна Нарушэвіча.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 195. — ISBN 978-83-65880-76-5
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Францкевічы-Радзімінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 705. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.