Казімір Ваньковіч

(Пасля перасылкі з Казімір Юзафавіч Ваньковіч)

Казімір-Антоні Ваньковіч (хр. 1 красавіка 1796 — да 1856 года) — дзяржаўны дзеяч, памешчык.

Казімір Ваньковіч
Ліс
Ліс
Нараджэнне каля 1 красавіка 1796(1796-04-01)
Смерць не пазней за 1856
Род Ваньковічы
Бацька Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч
Маці Марыяна Лускіна[d]
Жонка Кацярына з Любашчынскіх[d]

Біяграфія правіць

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Юзафа Ваньковіча, маршалка шляхты Мінскага павета, і яго першай жонкі Марыяны[1](?) Лускіной[2].

Былы суддзя Мінскага галоўнага суда 2-га дэпартамента ў 1820-х гг. У 1821 — у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6,20 злотых на кракаўскі помнік Касцюшку. Прысяжны ў 1830-х гадах[1].

Жыў у Мінску на вул. Дамініканскай, 151 (1828), валодаў маёнткам Вяпраты Вілейскага павета (1843)[2].

Масон. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1].

Памёр да 1856 года[2].

Сям’я правіць

У шлюбе з Кацярынай Любашчынскай[2]. Дзеці:

Усе 22 лютага 1845 г. былі запісаны ў дваранскую кнігу Мінскай губерні[1].

Зноскі

  1. а б в г Швед, В. В. Ваньковіч Казімір (Юзэфавіч) // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  2. а б в г д е ё 82/52. Казімір-Антоні // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.

Літаратура правіць