Казімір III Вялікі

кароль польскі (1333–1370), астатні з дынастыі Пястаў
(Пасля перасылкі з Казімір III)

Казімі́р III Вялі́кі (польск.: Kazimierz III Wielki; 30 красавіка 1310 — 5 лістапада 1370) — кароль польскі (13331370), апошні кароль Польшчы з дынастыі Пястаў.

Казімір III Вялікі
польск.: Kazimierz III Wielki
кароль польскі[d]
25 красавіка 1333 — 5 лістапада 1370
Нараджэнне 30 красавіка 1310(1310-04-30)[1][2][…]
Смерць 5 лістапада 1370(1370-11-05)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца пахавання
Род Пясты
Бацька Уладзіслаў I Лакетак
Маці Ядвіга Калішская[d]
Жонка Альдона[3], Адэльгейда Гесэнская[d][3], Christina Rokiczana[d] і Hedwig of Sagan[d][3]
Дзеці Лізавета Казіміраўна[d], Кунігунда Казіміраўна[d], Анна Казіміраўна[d] і Нямежа Казіміравіч[d]
Веравызнанне хрысціянства
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын Уладзіслава I Лакатка (1320-1333), які аднавіў адзінства польскага каралеўства пасля працяглага перыяду феадальнай раздробленасці. У 1325 годзе Уладзіслаў і Гедзімін, якія да гэтага варагавалі, заключылі накіраваны супраць Тэўтонскага Ордэну саюз, замацаваны дынастычным шлюбам Казіміра і дачкі Гедзіміна Альдоны (у хрышчэнні Ганна, памерла ў 1339), заключаны насуперак жаданню Казіміра. У якасці пасагу, паводле падання, Гедымін нібыта адпусціў з ВКЛ больш за 20 тыс. польскіх палонных. Адным з вынікаў гэтага саюзу быў сумесны рэйд польска-літоўскага войска ў 1326 на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры.

Прыйшоўшы да ўлады, Казімір працягнуў лінію бацькі на тэрытарыяльную экспансію, якую ў інтарэсах феадалаў Малапольшчы накіраваў на ўсход. Нягледзячы на значныя страты у Памор’і і Вялікапольшчы на карысць крыжакоў, тэрыторыя Польскага каралеўства пры Казіміры павялічылася са 106 да 270 тыс. км², за што Казімір і празваны Вялікім. Скарыстаўшыся з адсутнасці спадкаемцы у апошняга галіцка-валынскага князя Юрыя-Баляслава II Тройдзенавіча (памёр у 1340), спрабаваў захапіць Галічыну і абвясціць сябе гаспадаром Русі, фармальна звязанай з Польшчай асабістай уніяй. Гэта выклікала канфлікт з ВКЛ, паколькі галіцкае баярства прызнала гаспадаром сына Гедзіміна Дзмітрыя-Любарта, які, як і Казімір, быў блізкім сваяком Юрыя і якому ўдалося замацавацца на Валыні. У 1347 Любарт падтрымаў ініцыятыву кіеўскага мітрапаліта Феагноста па скасаванні асобнай Галіцкай мітраполіі, каб яна не паслужыла інструментам пашырэння ўплыву Казіміра на паўднёва-заходнія землі ВКЛ. У жніўні — лістападзе 1349 Казімір пры падтрымцы Залатой Арды, Венгрыі і Мазовіі захапіў амаль усю тэрыторыю былога Галіцка-Валынскага княства, у тым ліку Бярэсце. У 1350 войскі ВКЛ вярнулі Бярэсце і Валынь, нават на кароткі час авалодалі Львовам, але Галічына засталася ў руках Казіміра. У 13511352 польска-венгерскія войскі здзейснілі некалькі паходаў на Бярэсце, Бэлз, Уладзімір-Валынскі, але ВКЛ удалося захаваць большую частку набытых пры падзеле спадчыны Юрыя-Баляслава тэрыторый.

Паколькі шлюб з Альдонай, як і наступныя, не прынёс Казіміру законных сыноў, ён прымаў захады па забеспячэнню пераемнасці сваёй улады. З мэтай урэгуляваць гэтае і іншыя пытанні міждзяржаўных адносін у Цэнтральнай Еўропе была арганізаваная серыя сустрэч (з 1335) у венгерскім горадзе Вішэградзе з удзелам Казіміра, венгерскага караля Людовіка I (пляменніка Казіміра) і чэшскага караля Яна Люксембургскага, якая стала правобразам сучаснай Вішэградскай групы краін (Польшча, Венгрыя, Чэхія і Славакія). У выніку было дамоўлена, што польскі трон у выпадку, калі Казімір памрэ без законных спадкаемцаў, пераходзіць да Людовіка. Пасля перыяду збліжэння з ВКЛ (13561366) узнавіў барацьбу за Валынь, якая працягвалася і пры яго пераемніку Людовіку.

Зноскі

  1. а б Gotthold K.S. Rhode Casimir III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Casimir III, King of Poland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць
  • Довнар-Запольский М. В. Из истории литовско-польской борьбы за Волынь // Киевские университетские известия. 1896. № 8.
  • Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.
  • Рудзкi Э. Ганна Альдона, дачка Гедымiна, жонка польскага караля Казiмiра Вялiкага // Спадчына, № 5. 1993.
  • Белы А. Казімір III // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997.