Казімір IV Ягелончык

Казімір Андрэй Ягайлавіч (Ягелончык, Ягелон) (30 лістапада 1427, Кракаў — 7 чэрвеня 1492, Гродна) — вялікі князь літоўскі (1440—1492), кароль польскі (1447—1492).

Казімір IV
польск.: Kazimierz Jagiellończyk
Казімір IV. Марчэла Бачарэлі
Казімір IV. Марчэла Бачарэлі
вялікі князь літоўскі
1440 — 1492
Папярэднік Жыгімонт Кейстутавіч
Пераемнік Аляксандр Ягелон
кароль польскі
1447 — 1492
Папярэднік Уладзіслаў III Варненчык
Пераемнік Ян I Ольбрахт
Нараджэнне 30 лістапада 1427(1427-11-30)[1][2][…]
Смерць 7 чэрвеня 1492(1492-06-07)[1][2][…] (64 гады)
Месца пахавання
Род Ягелоны
Бацька Ягайла
Маці Соф’я Гальшанская
Жонка Лізавета Габсбург[4]
Дзеці Уласла II, Ядзвіга Ягелонка, герцагіня Ландсхут-Баварская, Казімір Казіміравіч[5], Ян I Ольбрахт[5], Аляксандр Ягелончык, Жыгімонт I Стары, Барбара Ягелонка[d], Соф’я Ягелонка[d], Ганна Ягелонка[d], Фрыдэрык Ягелончык[d], Лізавета Ягелонка[d], Лізавета Ягелонка[d][5] і Лізавета Ягелонка[d][5]
Дзейнасць суверэн
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.

Абраны вялікім князем незалежніцкай партыяй на чале з Янам Гаштольдам пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча (1440). Пры абранні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падолле захопленыя Польшчай, што пазней і выканаў. У 1444 г. вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю. Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, быў запрошаны на польскі сталец. Але Казімір доўгі час не пагаджаўся, яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але пасля ўсёж-такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 г. абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453 г. У 1454 г. Казімір ажаніўся з Альжбэтай, дачкой памерлага германскага караля Альбрэхта II. У Казіміра і Альжбэты было трынаццаць дзяцей.

Унутраная палітыка правіць

 
Казімір Ягелончык, малюнак Я. Матэйкі

Намагаўся ўмацаваць велікакняжацкую ўладу, аднак гэтага не атрымалася, вымушаны быў пашырыць правы феадалаў і шляхты. У 1441 г. задушыў выступленне смаленскіх гараджан, а ў 14901492 гг. — выступленні сялян на поўдні ВКЛ і Польшчы. У 1447 г. выдаў гэтак званы Казіміраў прывілей, якім пашырыў правы феадалаў ВКЛ, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы. Пры Казіміры вырасла роля паноў-рады і ўзмацніўся яе ўплыў на дзейнасць вялікага князя. У 1457 г. выдаў прывілей, паводле якага жыхары ВКЛ маглі вольна выязджаць за мяжу, акрамя варожых краін, у тым ліку для набыцця адукацыі. Аказваў матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяржаўнага скарбу. У 1468 г. выдаў Судзебнік, першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. У 1471 г. ліквідаваў удзельныя княствы. Прадстаўнікі незалежніцкай партыі, незадаволеныя збліжэннем з Польшчай, у 1480-х гадах арганізавалі змову супраць Казіміра, але яна была выкрыта. Выданнем Няшаўскага статута Казімір пачаў час палітычнага панавання ў Польшчы шляхецкага стану.

Знешняя палітыка правіць

Пры Казіміры васалам Польшчы стала Мазавецкае княства, было далучана Асвенцімскае княства. У выніку трынаццацігадовай вайны з крыжакамі (14541466) па Таруньскім дагаворы (1466) Польшча вярнула Памор’е, атрымала Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць. Казіміру давялося амаль штогод адбіваць татарскія наезды. Добра прыняў намер наўгародскіх баяр на чале з Марфай Барэцкай далучыць Вялікі Ноўгарад да ВКЛ, але Іван III пасля доўгай аблогі захапіў Ноўгарад і жорстка расправіўся з баярамі.

Нашчадкі правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Casimir IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Casimir IV Jagellon, King of Poland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://culture.pl/pl/miejsce/wawel-siedziba-krolow-polski
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г Lundy D. R. The Peerage

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. — Мн., 1998.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. — Мн., 2004. — С. 229.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995.
  • Гулевич В. П. Казимир Ягайлович і Менглі Гірей: від "друзів" до ворогів // Українский історичний журнал. — К.: 2013. — № 1. — С. 40-66.
  • Мысліцелі i асветнікі Беларусі: Х — ХІХ стагоддзі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 86.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
  • Герасімчык В. Праклён Ягелона. «Рукі каралёў сягаюць далёка» // Наша гісторыя, № 5, 2018, с. 50-52. ISBN 2617—2305