Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт
Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Kaiserslautern) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кайзерслаўтэрн.
Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Technische Universität Kaiserslautern | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität Kaiserslautern |
Міжнародная назва | англ.: Technical University of Kaiserslautern |
Заснаваны | 1970 |
Год закрыцця | 31 снежня 2022 |
Рэктар | Arnd Poetzsch-Heffter[d] |
Студэнты | 14 493[1], 14 594[2], 14 833[3], 14 640[4] і 14 648[5] |
Размяшчэнне | Кайзерслаўтэрн |
Сайт | uni-kl.de |
![]() |
Агульная характарыстыкаПравіць
Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1970 годзе. Сёння гэта адзіны тэхніка-прыродазнаўчы ўніверсітэт у Рэйнланд-Пфальцы. Ён прапануе шырокі спектр навучальных праграм вышэйшай адукацыі ўсіх узроўняў па дванаццаці буйных спецыяльнасцях. Большасць праграм навучання маюць міждысцыплінарны характар, такім чынам аб'ядноўваючы розныя вобласці ведаў.
Студэнты і маладыя навукоўцы могуць пры неабходнасці ўдзельнічаць у праектах навукова-даследчых інстытутаў Кайзерслаутерна, уключаючы два інстытута Фраўнгофера, Інстытут праграмных сістэм Макса Планка, Нямецкі даследчы цэнтр штучнага інтэлекту, Інстытут кампазітаў, Інстытут тэхналогій і працы, Інстытут біятэхналогій і даследаванняў лекавых сродкаў і іншымі, якія цесна супрацоўнічаюць з універсітэтам у галіне прыкладных даследаванняў.
ФакультэтыПравіць
- Архітэктуры
- Біялогіі
- Цывільнага будаўніцтва
- Хіміі
- Электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
- Інфарматыкі
- Машынабудавання і тэхналагічных працэсаў
- Матэматыкі
- Фізікі
- Рэгіянальнага і экалагічнага планавання
- Сацыяльных навук
- Бізнесу і эканомікі
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20160304112411/http://www.uni-kl.de/fileadmin/ha-4/Statistiken/Koepfe_WS_2015_16.pdf — С. 8.
- ↑ https://www.uni-kl.de/fileadmin/prum/02_Downloads/Info-Material/Zahlen_und_Fakten/211401_Zahlen_und_Fakten_Flyer.pdf Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20200321211310/https://www.uni-kl.de/fileadmin/prum/02_Downloads/Info-Material/Zahlen_und_Fakten/Zahlen_und_Fakten_2019_UH_print.pdf
- ↑ https://www.uni-kl.de/fileadmin/prum/02_Downloads/Info-Material/Zahlen_und_Fakten/Zahlen_und_Fakten_Flyer_2020.pdf
- ↑ https://web.archive.org/web/20170329061023/https://www.uni-kl.de/fileadmin/ha-4/Statistiken/Koepfe_WS_2016.pdf — С. 8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы