Кайзэрвальд (укр.: Кайзерва́льд) — мясцовасць у Лычакіўскім раёне Львова, абмежаваная вуліцамі М. Крываноса, Апрышкіўскай, М. Лысенка, Піскавой, І. Крып'якэвыча, Старазнэсэнскай, А. Доўбуша, Мітрапаліта Лыпкіўскага.

Кайзэрвальд
Кайзервальд
Парк Знесіння 4.jpg
49°52′ пн. ш. 24°06′ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Лычакіўскі раён
Першае згадванне ХVIII ст.
Ранейшы статус маёнтак, лес
Год уключэння ў межы горада ХІХ ст.
Ранейшыя назвы Алембекаўская Пасіка, Ланшаніўка

РазмяшчэннеПравіць

Кайзэрвальд - гэта пераважна ўзгорыстая мясцовасць, усеяная многімі ярамі, далінкамі, а таксама густым лесам. Разам з Лысай гарой і Высокім Замкам, ад якога ён аддзелены толькі Апрышкіўскай дарогай, Кайзэрвальд стварае досыць доўгі лясісты хрыбет у межах Львоўскага плато, вышыня якога месцамі перавышае 400 метраў над узроўнем мора. Зараз тэрыторыю Кайзэрвальда займае парк "Знэсіння" і Музей народнай архітэктуры і побыту імя Клімента Шаптыцкага.

ГісторыяПравіць

Раней гэтая мясцовасць, якая тады ўключала ў сябе маёнтак і лес Алембекаўская Пасіка, называлася з XVIII ст. Ланшаніўкай. Абодве назвы паходзяць ад прозвішчаў уладальнікаў. Да XVIII ст. Кайзервальд быў уласнасцю багатай львоўскай сям'і Алембекаў. Потым яго выкупіла багатая львоўская сям'я Лангшамп дэ Бэр'е (фр.: de Longchamps Bérier).

Назва «Кайзэрвальд» (ням.: Kaiserwald) узнікла ў сярэдзіне ХІХ ст. і даслоўна з нямецкай мовы перакладаецца як «Кайзераўскі (гэта значыць імператарскі) лес». Прычына яе ўзнікнення простая - імператар Аўстра-Венгрыі Франц Іосіф падчас візіта ў Львоў аглядаў гэтую лясістую мясцовасць, і яна яму вельмі спадабалася. Падчас свайго наступнага візіту ў Львоў імператар зноў наведаў яе. У гонар гэтага візіту ў лесе нават была ўсталяваная скульптура.

З 1908 па 1914 гг. на Кайзэрвальдззе дзейнічаў першы на тэрыторыі Украіны лунапарк з многімі атракцыёнамі і летнімі рэстаранамі.

У пачатку 1960-х гг. у гарадской улады ўзнікла ідэя ператварыць Кайзэрвальд у ландшафтны парк. Тут запланавалі стварыць зоны адпачынку, Пеўчае поле, музей народнай архітэктуры, лыжны трамплін і трасу для бабслея. Таксама хацелі ўсталяваць велічны і манументальны помнік Тарасу Шаўчэнку. У 1966 г. у рамках гэтага праекта быў адкрыты Музей народнай архітэктуры і побыту, які 2016 г. атрымаў імя імтрапаліта Клімента Шаптыцкага.