Каймінцы - катэгорыя феадальна-залежных сялян у ВКЛ ў XIIXVI ст. У прыгон траплялі шляхам эканамічнага падпарадкавання. Мелі ўласную гаспадарку, але не былі землеўладальнікамі, карысталіся падворнымі надзеламі і былі асабіста залежныя ад пана. Ад чэлядзі нявольнай адрозніваліся тым, што павіннасці неслі не ад членаў сям'і па-асобку, а ад гаспадаркі ў цэлым, таму каймінцы паасобку не прадаваліся і не купляліся. Пасля валочнай памеры сярэдзіны XVI ст. зліліся з асноўнай масай феадальна-залежнага насельніцтва.