Какошнік (архітэктура)

(Пасля перасылкі з Какошнік, архітэктура)

Како́шнік у архітэктуры — паўкруглая ці кілепадобная штучная закамара, якая мае дэкаратыўнае прызначэнне. Этымалагічна тэрмін звязаны з назвай традыцыйнага рускага жаночага галаўнога ўбору какошнік.

Какошнікі Царквы Тройцы ў Нікітніках  (руск.)

Какошнікі атрымалі шырокае распаўсюджванне ў рускай царкоўнай архітэктуры XVI і, асабліва, XVII стагоддзя. У адрозненне ад закамар, маюць выключна дэкаратыўнае значэнне (не адказваюць формам збораў). Размяшчаюцца завяршэнні сцен, скляпенняў, у аснове шатроў і барабанаў купалаў культавых збудаванняў.

У беларускай архітэктуры какошнікі вядомы з XII ст.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць