Калакейта (фінск.: kalakeitto — рыбны суп), таксама сустракаецца малочная юшка — традыцыйны фінскі і карэльскі суп.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя

Прыклад уласцівага фінам ўжывання малочных прадуктаў як складніка гарачых страў. Калакейта гатуецца з рыбы з белым бязкосным філе, напрыклад, камбалы, сіга, траскі.[1] Ёсць святочны варыянт — лахікейта (фінск.: lohikeitto — суп з ласося), які гатуюць з ласося, а замест малака дадаюць вяршкі.

Гатаванне правіць

Гатаванне даволі простае — у булён, звараны са скуры, галавы, плаўнікоў і хрыбтоў рыбы, дадаецца бульба, філе рыбы і па гатоўнасці малако або вяршкі.[2]

У адрознне ад іншых падобных супоў, у калакейта дадаваныя малако або вяршкі загушчаюцца мукой. Набор прыпраў вельмі сціплы, уключае перац (чорны і духмяны), рэпчатую цыбулю, часам пятрушку і кроп. Калакейта прынята гатаваць у чыгунным посудзе і ў печы, а ўжываць праз дзень па гатаванні, пасля настойвання.[3]

Зноскі