Каламбу́р — невялікі (часцей у два ці чатыры радкі) гумарыстычны верш, пабудаваны на каламбурных, аманімічных ці амаграфічных рыфмах (або на тых і другіх адначасова). Вось прыклад каламбуру Н. Гілевіча:

Неяк раз са дна ракі
Падняліся ў неба ракі.
Вецер здзёр андаракі—
І памерзлі небаракі.

У апошні час пачаў развівацца жанр так званага літаратурнага каламбуру:

З недапісаным раманам
Лез у класікі Раман.
Кажуць, і сыны Рамана
Пішуць той жа ўсё раман. (Хведар Жычка)

Літаратура

правіць