«Каласкі́» — беларускі часопіс для дзяцей.

«Каласкі»
Тып часопіс
Мова беларуская
Тыраж

Выдаваўся ў 1952—61 у Мюнхене (Германія) на беларускай мове штомесячна як дадатак да газеты «Бацькаўшчына». Рэдактар — З. Станкевіч.

Меў 8 (часам 16) старонак кніжнага фармату. Друкаваў казкі, творы Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, З. Бядулі, Н. Арсенневай, загадкі, прыказкі, матэрыялы на рэлігійныя і гістарычныя тэмы, інфармаваў пра асноўныя падзеі з Беларусі, змяшчаў малюнкі, ілюстрацыі, фотаздымкі.

Літаратура правіць

  • Ляднёва А. «Каласкі» // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.